Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве так і не даюць дазволу на пабудову храму ў Мінску
У красавіку вернікі грэка-каталіцкай Царквы, якія не маюць ніводнага свайго храма ў г. Мінску, звярнуліся да Прэзідэнта з просьбай дазволіць ім пабудаваць у горадзе храм на месцы старадаўняй царквы Св. Духа. Аднак у выніку парафіяне атрымалі адказ - на месцы царквы Св. Духа запланавана адрадзіць знешні выгляд храму, аднак унутры будзе размешчаная дзіцячая філармонія. Альтэрнатыўнага месца для будаўніцтва прапанавана не было.