Красавік 2010

  1. Пра нас

    Інфармацыя ў стадыі падрыхтоўкі.

    Калі ў Вас есць пытанні ці пажаданні, Вы можаце звязацца з рэдакцыяй па адрасе info@churchby.info або з дапамогай формы зваротнай сувязі ніжэй:

    Беларуская
  2. Пасхальная вячэрня ў Мінскім Кафедральным саборы прайшла ў прысутнасці кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі

    Увечары 4 красавіка, у першы дзень Пасхі, на святочнай вячэрні ў Мінскім Кафедральным саборы, якую ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, па звычаі прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка

  3. Адбылася сустрэча Прэзідэнта А. Лукашенкі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам

    6 красавіка 2010 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Мітрапаліт падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы і адзначыў, што ў выніку мінулых сустрэч з кіраўніком нашай краіны, а таксама са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI многія важныя пытанні былі вырашаны.

  4. Пасхальнае пасланне Архіепіскапа Канстанцінопаля-Новага Рыму і Ўсясветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ

    Вось і зноў, як радасны і ясны золак, узыходзіць святы дзень Пасхі, праменячы свята, суцеху, радасць і жыватворчую надзею ўсім веруючым, нягледзячы на тую цяжкую атамасферу, што апанавала ўвесь свет з прычыны шматстайнага крызісу з усімі ягонымі знаёмымі балючымі наступствамі для паўсядзённага жыцця чалавецтва. Уваскрэс з магілы Хрыстос, Богачалавек, і разам з Ім уваскрэс чалавек!

  5. Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года

    Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэты святочны велікодны вокліч гучыць сёння ва ўсім свеце. Сёлетні Вялікдзень набірае асаблівае значэнне, бо ўсе хрысціяне ў адзін дзень адзначаюць свята, якое з’яўляецца падмуркам нашай веры і надзеяй на вечнае жыццё. Гэта знак з неба, калі нават нябесныя целы кажуць нам, каб былі адно, як хоча гэтага Хрыстус, каб адзіным сэрцам і адзіным духам (пар. Дз 4, 32) абвяшчаць радасную таямніцу нашага збаўлення і дар новага, пазначанага свабодай, жыцця ў Хрысце.

  6. 1 красавіка, у предпасхальный чацвер, прайшлі унікальныя богаслужэнні і ў праваслаўных, і ў каталікоў

    В Великий Четверг - так называют этот день христиане - вспоминаются события последнего перед взятием под стражу дня Иисуса Христа. Последняя трапеза с учениками, последние слова Спасителя, ожидание Страданий - все это составило основу таких богослужений, которые проходят только в этот день - раз в году.

Старонкі