ДА ПРАБЛЕМЫ НАРОДНАГА КАТАЛІЦЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.
Гісторыя хрысціянскіх канфесій у Беларусі ўяўляе сабою вялікі комплекс даследчых праблем. Яе вывучэнне да нядаўнага часу канцэнтравалася на даследаванні ці то гісторыі рэлігійных інстытутаў, ці вераванняў і рэлігійных уяўленняў увогуле з увагай да дахрысціянскіх элементаў. Даследаванняў пэўных практык хрысціянскіх канфесій, як нечага цэласнага, з перспектывы штодзённасці пакуль што мала ці яны носяць фрагментарны характар [2].