ЛЁС АРХІВА УНІЯЦКІХ МІТРАПАЛІТАЎ
На працягу існавання уніяцкай царквы пры мітрапалітах існавала свая канцылярыя, у якой назапашваліся дакументы рознага характару. З цягам часу гэтыя матэрыялы склалі вялікі комплекс, сёння вядомы пад назвай «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў». Гэта каштоўны архіў па гісторыі не толькі царкоўнай уніі, але і па гісторыі самага вялікага ў часавых межах перыяду нашай гісторыі - перыяду Вялікага княства Літоўскага.