Красавік 2010

  1. ЗМЕНЫ Ў СТАНОВІШЧЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (КАНЕЦ XV - ПАЧАТАК XVI ст.)

    Гісторыя праваслаўнай царквы ВКЛ у канцы XV - пачатку XVI ст. прыцягвае даследчыкаў тым, што ў гэты перыяд адбываюцца важныя змены ў яе ўнутраным жыцці, адносінах з уладамі. Праваслаў'е Вялікага княства Літоўскага таксама сутыкаецца з праблемай выбара у час шматлікіх войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. У дачыненнях праваслаўнай царквы з каталіцкай мы не назіраем спробаў апошняй весці экспансію. Наступае перыяд адноснай раўнавагі ў міжканфесійных адносінах у ВКЛ.

  2. РАСПАЎСЮДЖАННЕ ІДЭЙ ФЛАРЭНЦКАЙ УНІІ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ Ў КАНЦЫ ХV - ПАЧАТКУ ХVІ ст.

    Адным з самых цмяных і заблытаных перыядаў айчыннай гісторыі застаецца другая палова ХV - пачатак ХVІ ст. Ранейшыя стэрэатыпы і замоўчванні не дазваляюць разабрацца ў логіцы падзей і культурных з'яў на беларускіх землях у той час. Аднак, калі адкрыта прызнаць і паказаць, што ідэі Фларэнцкай царкоўнай уніі ў Вялікім Княстве Літоўскім адыгрывалі значную ролю ў культурна-рэлігійным і палітычным жыцці, то можна вырашыць адразу некалькі загадкавых пытанняў нашай гісторыі. Тым больш, што гістарыяграфія дадзенай тэматыкі мае даўнюю традыцыю.

  3. КАНФЕСІЙНАЯ ТРАНСФАРМАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСТВА Ў КАНЦЫ XVI - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

    З часоў свайго заснавання Вялікае княства Літоўскае існавала ва ўмовах выбару паміж некалькімі культурна-рэлігійнымі мадэлямі развіцця грамадства. У XIII ст. маладая балта-славянская дзяржава развіваецца ў культурным і гістарычным арэале хрысціянства. Сама дзяржаўнасць ВКЛ, нягледзячы на моцны ўплыў дахрысціянскіх традыцый, не мела паганскага характару. Гэта стварала далейшыя ўмовы складвання агульнай духоўнай асновы развіцця як мінімум двух этнасаў у адзіным грамадстве.

  4. УДЗЕЛ СВЯТА-ТРОІЦКАГА ВІЛЕНСКАГА БРАЦТВА Ў ЖЫЦЦІ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ КІЕЎСКАЙ МІТРАПОЛІІ ДА 1596 г.

    Свята-Троіцкае Віленскае Праваслаўнае брацтва з'явілася ў 1584 г. пры Свята-Троіцкім манастыры [14, с. 548]. Падчас яго ўтварэння ў Вільні існавала пяць праваслаўных брацтваў, але ўсе яны адносіліся да так званых «мядовых», ці «філантрапічных» [4, с. 62]. У сувязі з гэтым у гістарычных даследваннях часам блытаюць Троіцкае брацтва з адным з гэтых пяці папярэдніх, але яно было зусім новым стварэннем [3, с. 8; 9, с. 8-9]. У XVI ст. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага шырока распаўсюдзіўся пратэстантызм і посттрыденскае каталіцтва.

  5. КАНФЕСІЙНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА НА СОЙМІКАХ ПОЛАЦКАГА ВАЯВОДСТВА Ў КАНЦЫ XVI - СЯРЭДЗІНЕ XVII ст.

    Полацкае ваяводства ў першай палове XVI cт. было своеасаблівым рэгіёнам ВКЛ. Тут захоўваліся многія элементы аўтаномнага жыцця, якія замацоўваліся ў праве і пацвярджаліся манархамі [10, c. 85-92]. Мясцовая палітычная эліта, калі не ўлічваць намеснікаў ці, пазней, ваяводаў, мела мясцовае паходжанне і складалася ў падаўляючай большасці з праваслаўных. Попіс войска ВКЛ 1528 г. сведчыць, што полацкія баяры і князі за невялікім выключэннем належалі да праваслаўных.

  6. ПАДРЫХТОЎКА І ПРАВЯДЗЕННЕ БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ 1596 г.

    Думка пра ажыццяўленне царкоўнай уніі праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага з Каталіцкаю царквою даўно прываблівала рымскіх пап і мала-памалу стала ўвасабляцца ў жыццё. Езуіты прапагандавалі ў ВКЛ ідэю уніі сваімі пропаведзямі, дыспутамі з праваслаўнымі, сваімі школамі і асабліва праз свае творы. Такім чынам, яны змаглі дастаткова азнаёміць просты праваслаўны люд з ідэяй уніі. Падрыхтоўцы уніі ў значнай ступені спрыяла тагачаснае становішча Праваслаўнай царквы, далёка не заўсёды адпавядаючае кананічнаму статусу.

  7. РОЛЯ ІОСІФА РУЦКАГА ВА ЎМАЦАВАННІ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

    Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. паклаў пачатак існавання на землях Вялікага княства Літоўскага новага веравызнання - уніяцтва. Першыя іерархі уніяцкай царквы кіеўскія мітрапаліты Міхаіл Рагоза (1596-1599 гг.) і Іпацій Пацей (1599-1613 гг.) паспелі распрацаваць агульныя прынцыпы існавання новай веры і падыходы да яе распаўсюджвання. Асноўная праца па умацаванню уніі была выканана трэцім мітрапалітам Іосіфам Руцкім (1613-1637 гг.).

  8. МІСІЯНЕРСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ОРДЭНА БАЗЫЛЬЯН У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

    Эпоха Контррэфармацыі прынесла пашырэнне ўплыву Каталіцкай Царквы ва ўсім свеце. Менавіта ў другой палове XVI - XVII стст. каталіцызм пачынае адпавядаць сваёй назве «сусветны» і ахоплівае ўсе кантыненты. Каардынацыя місіянерскай дзейнасці знаходзілася ў руках Кангрэгацыі Прапаганды Веры, створанай булай папы Рыгора XV у 1622 г.

  9. УДЗЕЛ ДУХАВЕНСТВА Ў НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫМ РУХУ 30-х гг. ХІХ ст. НА БЕЛАРУСІ

    1830-я гг. - адзін з найбольш значных этапаў нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі ў ХІХ ст. Акрамя паўстання 1830-1831 г., яго складаемымі часткамі былі так званая экспедыцыя Ю. Заліўскага і тайныя, канспіратыўныя арганізацыі, сярод якіх вылучаецца таварыства, утворанае Ш. Канарскім. Духавенства, у першую чаргу каталіцкае, у рознай ступені і ў розных формах прымала актыўны ўдзел у гэтым руху.

  10. МЕЖКОНФЕССИОНАЛЬНЫЕ ОТНОШЕНИЯ В БЕЛАРУСИ И ЛИТВЕ ВО ВРЕМЯ ВОССТАНИЯ 1863 - 1864 гг.

    Более 9/10 повстанцев 1863-1864 гг. составляли католики. Из рапорта Могилёвской следственной комиссии А. П. Беклемишеву следует: «Главными же двигателями восстания по числу лиц, бывших в мятежных партиях, оказываются помещики, служившие в гражданской службе чиновники и воспитанники разных учебных заведений, вообще лица дворянского происхождения, римско-католического вероисповедания, из которых многие не принадлежали к числу постоянных жителей Могилевской губ [ернии], а прибыли из разных западных губерний, преимущественно Минской, Виленской и Витебской» [1, с. 485].

Старонкі