Новае Палажэнне аб узаемадзеянні ўстановаў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі: абмежаванне супрацоўніцтва
У Беларусі не першы год ідуць гарачыя дыскусіі датычна ўдзелу рэлігійных арганізацый у навучальным працэсе, асабліва актыўна ў гэтым накірунку працуе Беларуская Праваслаўная Царква, спрабуючы дабіцца ўвядзення, калі не на абавязковай, дык на факультатыўнай падставе заняткаў па праваслаўнай рэлігіі. Гэтае пытанне з’яўляецца адным з асноўных на сустрэчах праваслаўных іерархаў з дзяржаўнымі чыноўнікамі рознага рангу.