Мінскі Чырвоны касцёл запрашае ў роварную пілігрымку ў Будслаў
29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Шлях да Маці Божай пачнецца пасля св. Імшы на 9.00.
Запісацца ў вандроўку можна ў cакрыстыі Чырвонага касцёла.
Пілігрымы будуць арганізавана атрымліваць невялікае штодзённае харчаванне. З сабою трэба мець спальнік і адзін намёт на 2-3 чалавекі.
Вяртанне ў Мінск — аўтобусамі Чырвонага касцёла (з роварамі ў іх).
Тэлефон арганізатара — +37529 7024825 (Аляксандр)