Люты 2017

  1. У абарону Курапатаў выказаліся праваслаўныя святары

    Праваслаўныя святары выступілі ў падтрымку пратэстуючых супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра на тэрыторыі, наўмысна выключанай з ахоўнай зоны мемарыяльнага комплексу Курапаты.

    Страны: 
    Конфессии: 
  2. Каталіцкія святары Беларусі прымаюць удзел у XI Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў

    Каталіцкія святары Беларусі — удзельнікі футбольнай зборнай — прымаюць удзел у XI Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Сёлета ён пройдзе ў Харватыі з 20 па 23 лютага.

    Catholic.by пагутарыў з капітанам каманды кс. Паўлам Салабудам і пацікавіўся настроем зборнай перад пачаткам спаборніцтваў.

    Конфессии: 
  3. Пра дзень святога Валянціна і традыцыю «валянцінак»

    14 лютага Касцёл успамінае святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, — Апекуноў Еўропы — і вельмі папулярнага ва ўсім свеце святога Валянціна — Апекуна закаханых. Пра асобу гэтага святога, а таксама пра хрысціянскі сэнс дня святога Валянціна распавядае біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка.

     

  4. У мінскім Чырвоным касцёле адкрылася выстаўка ў гонар першадрукара Францыска Скарыны

    Выстаўка, аб якой  паведамляе партал Catholic.by, адкрылася ў дольным касцёле Чырвонага касцёла ў Мінску перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

    Выстаўка будзе складацца з карцін мастакоў-удзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, якія праходзілі ў 2015 і 2016 гг. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

    Страны: 
    Конфессии: