Канфэрэнцыя "Роля хрысьціянскіх цэркваў у духоўна-маральным выхаваньні маладога пакаленьня"

Міжканфэсійная працоўная група пры Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры (ММАЦ) праводзіць 14 траўня (субота) 2005 года ў межах міжкакфэсійнага дыялёгу супольна зь Менскімі Духоўнымі Акадэміяй і Сэмінарыяй чарговую канфэрэнцыю на тэму:

«Роля хрысьціянскіх цэркваў у духоўна-маральным выхаваньні маладога пакаленьня».

Сардэчна запрашаем Вас узяць удзел у гэтай канфэрэнцыі, якая будзе праводзіцца ў Менскіх Духоўных Акадэміі і Сэмінарыі: Горадзенская вобласьць, Слонімскі раён, мяст.Жыровіцы. Мы будзем Вам вельмі ўдзячныя, калі Вы паведаміце нам загадзя аб сваім удзеле ў канфэрэнцыі праз тэл.: (0172) 15 64 27; GSM (8029) 4042465 (спытаць Аляксандра Іванавіча Ладзісава) ці праз факс: (0172) 70 39 95 ці праз электронную пошту: aladisov@rambler.ru

Ад'езд зь Менску на аўтобусе ад ММАЦ 14 траўня а 8.00!!!
Прграма канфэрэнцыі (праект)

14 траўня 2005 года (суббота)

8. 00 ад'езд удзельнікаў канфэрэнцыі ў Жыровіцы (ад ММАЦ)

11.30 прыбыцьцё ў Жыровіцы, агляд сабору, царквы, Акадэміі

13.00-14.00 абед

14.00-16.00 адкрыцьцё канфэрэнцыі, пленарнае пасяджэньне, даклады і дыскусія

1. Зданевіч В.Я. (ЕХБ)

«Духоўна-маральнае выхаваньне моладзі ў цэрквах ЕХБ»

2. Сьвятар Аляксандар Шымбалёў (БПЦ)

«Удзел царкоўных арганізацыяў ў духоўна-маральным выхаваньні моладзі»

16.00-16.30 перапынак на гарбату

16.30-17.00 працяг пленарнага пасяджэньня і дыскусія

3. Праўстаўнік МенДАС

17.00 вечаровае богаслужэньне

18.00 вячэра і ад'езд у Менск

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: