Малітоўны марафон 2006
30.09.20061 кастрычніка а 18-30 у Мінскай царкве "Благадаць" (вул.Гурскага, 48) адбудзецца адкрыццё міжхрысціянскага студэнцкага малітоўнага марафону. Паводле ідэі арганізатараў 42 дні (01.10-11.11) студэнты і іншыя ўдзельнікі будуць маліцца паводле супольнага малітоўнага плану:
штонядзелю - за сваю царкву;
штопанядзелак - за сябе;
штоаўторак - за сям'ю;
штосераду - за сваю ВНУ;
шточацвер - за горад;
штопятніцу - за Беларусь;
штосуботу - за вернікаў у іншых краінах.
Кожны тыдзень праекта мяркуецца прысвяціць адной супольнай тэме:
ачышчэнне (1-7.10)
абуджэнне вернікаў (8-14.10)
адзінства сярод вернікаў (15-21.10)
абуджэнне сярод нявернікаў (22-28.10)
бачанне (29.10 - 4.11)
лідарства (5-11.11)
У Мінску пройдзе тры супольныя сустрэчы - у першы дзень праекта (1 кастрычніка), у сярэдзіне праекта (21 кастрычніка) і ў самым канцы праекта (11 лістапада).
Крыніца:
Апошнія навіны