Малітоўны марафон 2006

1 кастрычніка а 18-30 у Мінскай царкве "Благадаць" (вул.Гурскага, 48) адбудзецца адкрыццё міжхрысціянскага студэнцкага малітоўнага марафону. Паводле ідэі арганізатараў 42 дні (01.10-11.11) студэнты і іншыя ўдзельнікі будуць маліцца паводле супольнага малітоўнага плану:

штонядзелю - за сваю царкву;

штопанядзелак - за сябе;

штоаўторак - за сям'ю;

штосераду - за сваю ВНУ;

шточацвер - за горад;

штопятніцу - за Беларусь;

штосуботу - за вернікаў у іншых краінах.

Кожны тыдзень праекта мяркуецца прысвяціць адной супольнай тэме:

ачышчэнне (1-7.10)

абуджэнне вернікаў (8-14.10)

адзінства сярод вернікаў (15-21.10)

абуджэнне сярод нявернікаў (22-28.10)

бачанне (29.10 - 4.11)

лідарства (5-11.11)

У Мінску пройдзе тры супольныя сустрэчы - у першы дзень праекта (1 кастрычніка), у сярэдзіне праекта (21 кастрычніка) і ў самым канцы праекта (11 лістапада).

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: