Новы рэктар Мінскіх Духоўных школ

4 лютага быў прызначаны новы рэктар Мінскіх Духоўных школаў - на змену абранаму епіскапам архімандрыту Леаніду (Філю), хіратонія якога адбудзецца 12 лютага. Ім стаў інспектар Мінскай Духоўнай Акадэміі і Семінарыі, выкладчык патралогіі і літургікі Ігумен Іасаф (Морза). Ігумен Іасаф, які з'яўляецца кандыдатам багаслоўя, скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт, Мінскую Духоўную Семінарыю, багаслоўскі факультэт Афінскага Універсітэта.

Фота - афіцыйны сайт Мінскіх Духоўных Школаў.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: