Прызначаны прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце
02.09.2015У сувязі з заснаваннем прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце ў г. Мінску і згодна з адпаведным указам Патрыярха Кірыла на пасаду прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце прызначаны ігумен Васіян (Змеяў), паведамляе сайт Маскоўскай духоўнай акадэміі
Пра ігумена Вассіяна сайт акадэміі паведамляе наступнае:
Скончыў МДС у 1998 г., у 2002 г. скончыў МДА са ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Свяціцель Амфілохій Іканійскі як царкоўны пісьменнік і багаслоў». Пастрыжаны ў манаства 2 красавіка 1999 г., пасвечаны ў іерадыякана 22 траўня 1999 г., пасвечаны ў іераманаха 5 сьнежня 1999. З 2002 г. з'яўляецца выкладчыкам старажытных моў у МДС. З 2004 г. - Прарэктар па выхаваўчай працы МДАіС. У 2004 узнагароджаны санам ігумена.
У сувязі з прызначэньнем у Мінск ігумен Васіян вызвалены ад пасады прарэктара па выхаваўчай працы ў МДА, а таксама абавязкаў выкладчыка класічных моў.
У Маскве аналагічнае прадстаўніцтва Беларускага Экзархата пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі адкрыта яшчэ два гады таму. Яно дзейнічае ў храме мучаніцы Ірыны (Жываначальнай Тройцы), і яго ўзначальвае архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый (Драздоў).
Аб прызначэнні ігумена Васіяна прадстаўніком Патрыярха ў Беларускім Экзархаце пакуль не паведамілі афіцыйныя сайты як Патрыярхіі, так і Беларускага Экзарзата.
Апошнія навіны