МОВА ТВОРАЎ ПЕРАКЛАДНОЙ КАНФЕСІЙНАЙ ЛІТАРАТУРЫ XV ст.
З прыняццем хрысціянства на тэрыторыю Старажытнай Русі трапілі культурныя дасягненні заходніх краін. З Візантыі патокам пацяклі кнігі, якія далучалі Русь да сусветнай цывілізацыі. Гэта былі кнігі на грэчаскай, лацінскай і славянскай мовах, апошнюю мы зараз ведаем як царкоўнаславянскую.
