ПОЛІКАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР ГІСТОРЫІ Ў ФАРМАВАННІ СВЯДОМАСЦІ
Характэрным фактарам культуратворчага працэсу беларускага народа з'яўляецца фактар поліканфесійнага ўплыву, які можна разглядаць, аналізаваць і ацэньваць з рознага боку: і як шматварыянтнасць увасаблення хрысціянскага ідэалу, і як шматвектарнасць у развіцці культуры, і як дзяржаўна-канфесійную экспансію з перспектывай дэнацыяналізацыі карэннага этнасу. Як бы мы ні падыходзілі да поліканфесійнасці беларускай гісторыі, кожны падыход мае свае мінусы і плюсы.
