У Маскоўскім судзе другі раз запар судзяць адміністратара пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”
У Маскоўскім судзе другі раз запар судзяць адміністратара пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Васіля Юрэвіча. Яго абвінавачваюць у правядзеньні набажэнства, на якое не было дазволу ўладаў. Вернікі абураныя дзеяньнямі ўладаў, якія не дазваляюць ім зьбірацца разам, каб паслухаць прамову пастара. Царкве пагражае ліквідацыя. Ужо зачынілі дзьве пратэстанцкія суполкі — кальвіністаў, пастар якой — Леанід Ліпень, і “Беларускую эвангельскую царкву”, дзе пастарам Эрнэст Сабіла.

Русская православная церковь намерена углублять сотрудничество со странами Персидского залива. Об этом заявил в Москве на встрече с делегацией правительства Кувейта глава Отдела внешних церковных связей Московского Патриархата (ОВЦС МП) митрополит Смоленский и Калининградский Кирилл (Гундяев).
У Полацку з ініцыятывы Старажытнаправаслаўнай Стараабрадніцкай паморскай абшчыны г. Мінска пад кіраўніцтвам В.Е.Кляменцьева, які нядаўна перайшоў ува ўлоньне Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату на правах Адзінаверніцтва, ужо ў чацьверты раз адбыўся стаўшы традыцыйным малебен паводле старажытнага чына каля мошчаў прападобнай Еўфрасіньні Полацкай.
У ЗША ўсяго пяць мільёнаў праваслаўных вернікаў, які належаць да разнастайных юрысдыкцыяў. Найбольшай па колькасці вернікаў з’яўляецца царква пад амафорам Канстанцінопальскага Патрыярхату, да якой належыць 2 з паловай мільёны вернікаў.