Распачаў працу сайт мінскага Чырвонага касцёла
15 мая распачаў сваю дзейнасць афіцыйны сайт парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску. Сhyrvony.by акрамя актуальных навін з жыцця Касцёла і парафіі змяшчае карысную інфармацыю для парафіян і ўсіх вернікаў Мінска

Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі мансеньёра Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Мансеньёр Габар Пінтэр змяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
Міласцю Божай мы дасягнулі светлага дня Пасхі! З таго моманту, як апосталы абвясцілі свету пра Ўваскрасенне Спасіцеля нашага Госпада Іісуса Хрыста, пастаянная радасць напаўняе жыццё нашай Царквы: Хрыстос уваскрэс з мёртвых — і смерць пераможана!
«Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.
Праекты па аднаўленні гістарычных будынкаў і забудове на вуліцы Вызвалення ў цэнтры Мінска, разгледжаныя Міністэрствам культуры, прадугледжваюць захаванне пабудоў, зносу якіх дамагаецца Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Апошняя з такіх службаў прайшла 27 сакавіка.
Сёння мы з радасцю вітаем адзін аднаго гэтым пасхальным прывітаннем, бо ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры і гарантыяй вечнага жыцця. Менавіта таму пасхальная радасць распірае нашы сэрцы, і мы дзелімся ёю з іншымі.
13 cакавіка ў зале тэатра «Зніч» у дольнай частцы Чырвонага Касцёла ў Мінску адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек які стаўся Папам» па-беларуску. Пачатак прагляду ў 17.00.
У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.
2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў у неафіцыйнай абстаноўцы.
12 февраля в аэропорту Гаваны состоялась историческая встреча Патриарха Московского и всея Руси Кирилла и Папы Римского Франциска. Событие оказалось неожиданным для всего православного мира и вызвало ряд вопросов: как относиться к произошедшему, чему следует радоваться, а чего, возможно, стоит остерегаться.
У Навагрудскай епархіі забаронены ў служэнні ігумен Амвросій (Тарасюк), благачынны Свята-Засіма-Саваціеўскага мужчынскага манастыра в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н, Гродзенская вобл.). Гэта стала следствам пададзенага ім рапарту, дзе ён выказвае пратэст супраць дэкларацыі, падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў завяршыўся 23 студзеня традыцыйнымі экуменічнымі набажэнствамі, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і дэнамінацый.