Беларускамоўнае хрысціянства: малітва і багаслоўе

З пач. ХХ стагоддзя была зробленая вялікая праца па перакладзе Святога Пісання і богаслужэння на беларускую мову – рознымі хрысціянскімі канфесіямі як у Беларусі, так і на эміграцыі. Праваслаўныя беларусы сутыкнуліся на гэтым шляху з рознымі праблемамі: занядбаны стан беларускай мовы ў беларускім грамадстве, наяўнасць вялікай колькасці разнастайных перакладаў Святога Пісання, няпэўнасць у неабходнасці богаслужбовага выкарыстання беларускай мовы, амаль поўная адсутнасць грунтоўных перакладаў на беларускую мову як працаў св. айцоў, гэтак і сучасных багасловаў.

Пасхальная літургія на беларускай мове адбылася у Сухарава (ВІДЭА)

У мінскім прыходзе Архангела Міхаіла, што у Сухарава, адбылася чарговая штомесячная літургія на беларускай мове. На гэты раз - у першы дзень Святой Пасхі.

Беларускамоўныя літургіі служацца раз на месяц ў гэтым храме з мінулага году па блаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Страны: 
Конфессии: 

Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла

У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Апошняя з такіх службаў прайшла 27 сакавіка.

Страны: 
Конфессии: 

У храме Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове

13 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове. Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка.

Страны: 
Конфессии: 

Радыё Свабода: Протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў: Каложа яднае людзей, якія моляцца па-беларуску

Восем стагодзьдзяў стаіць на стромым беразе Нёмана гарадзенская Калоская царква. Чым сёньня жыве старажытны храм? Як часта гучыць у ім беларуская мова? Куды зьнік старажытны абраз Маці Божай Калоскай? Госьцем перадачы — настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў.

Нацыянальнае царкоўнае адраджэнне: дзеля чаго?

Як раз перад святам Тройцы трапілася мне на вочы публікацыя аб гэтым свяце, які, як вядома, мае народную назву Семуха. І вось, аказваецца, што гэта за свята:

Сёмуха — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня, гэта старажытнае земляробчае свята славянскіх народаў. У аснове свята — культ зеляніны (заканчэнне веснавых палявых работ), шлюбу і продкаў. Лакальная назва свята – Зелянец («На Зелянец вясны канец»).

Памёр беларускі дзеяч і святар Аляксандр Надсан

У Лондане на 89-м годзе жыцця памёр выбітны дзеяч беларускай эміграцыі і святар, апостальскі адміністратар для гэка-каталікоў замежжа Аляксандр Надсан. Вельмі вядомы перакладамі багаслужэння на беларускую мову.

Пасхальная літургія на беларускай мове ў Сухарава

На мінскім прыходзеі Архангела Міхаіла ў царкве святой Ксеніі Пецярбургскай прайшла чарговая, ужо другая літургія на беларускай мове. Яе ўнікальнасць у тым, што гэта першая беларускамоўная літургія ў Мінску ў першы дзень Пасхі.

Как Бог призвал меня к служению на белорусском языке

 Помню, когда мы жили в западной Канаде. Был еще мальчиком, но уже бацько говорил мне, что мы на самом деле не русские, а белорусы. Дело в том, что мои родители, Яков и Евгения Репецкие, родились в западной Беларуси, когда эта территория находилась под управлением Царской России. Пришла Первая Мировая война и семьи родителей вдруг ринулись вглубь России и там прожили некоторое время; только после окончания войны они вернулись к своим белорусским деревушкам. Вернулись домой, и пребыв в родную деревню, узнали, что их территория сейчас под контролем Польских властей.

З гісторыі перакладу Бібліі на старабеларускую мову

На нашу думку, дагэтуль, працуючы па асобным напрамкам, мовазнаўцы, кнігазнаўцы, філёзафы пазабываліся аб агульнае канцэпцыі вывучэньня гісторыі перакладаў Бібліі на старабеларускую мову. Па-першае, патрэба акрэсьленыя храналёгія, якая б улічвала не толькі друкаваныя творы, але і рукапісы, не толькі пераклады асобных кніг, але і фрагмэнты. Яна можа выглядаць наступнае:

1. Даскарынаўскі час – канец ХV – 1517 г.

2. Пераклады Францыска Скарыны 1517- 1525 г.г.

3. канец ХVІ – ХVІІ стагодзьдзі

4. ХVІІІ стагодзьдзе.

Гісторыя перакладу тэкстаў Святога Пісання на беларускую мову, здзейсненых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Даклад на Сімпозіуме, прысвечаным Божаму слову ў год св. апостала Паўла: «Слова Божае жывое і дзейснае» (Гбр 4, 12)

 

Хрысціянская тэанімічная лексіка беларускай мовы праваслаўнага і каталіцкага ўжывання

Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі. Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле канфесіянальнай прыналежнасці. Менавіта гэтыя, канфесіянальна маркіраваныя найменні Бога, і даследуюцца ў дадзеным артыкуле.

З гісторыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях

Даклад на сімпозіуме, прысвечаным Божаму слову ў год св. апостала Паўла: «Слова Божае жывое і дзейснае» (Гбр 4, 12)

 

Калі гаварыць пра гісторыю біблейскага перакладу на ўсходнеславянскіх тэрыторыях, трэба зазначыць, што моўная і роднасна-этнічная агульнасць, якая пачала страчвацца толькі ў 11–12 стагоддзях, дазваляла нашым народам карыстацца агульнай крыніцай — царкоўна-славянскім перакладам.

Спробы беларусізацыі праваслаўнай царквы ў ІІ Рэчы Паспалітай (1921-1939 гг.)

З уваходжаннем у 1921 г. Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы праваслаўная царква на гэтай тэрыторыі апынулася ў няпростай сітуацыі. У адрозненне ад Расійскай імперыі, дзе самаўладдзе абапіралася на гэты магутны дзяржаўна-ідэалагічны інстытут, у ІІ Рэчы Паспалітай, каталіцкай дзяржаве, праваслаўе вымушана было мірыцца з новай роляй канфесійнай меншасці. Адпрацаваная стагоддзямі задача ідэалагічна-патрыятычнага выхавання расійскіх грамадзян страціла свой сэнс.

МОВА ТВОРАЎ ПЕРАКЛАДНОЙ КАНФЕСІЙНАЙ ЛІТАРАТУРЫ XV ст.

З прыняццем хрысціянства на тэрыторыю Старажытнай Русі трапілі культурныя дасягненні заходніх краін. З Візантыі патокам пацяклі кнігі, якія далучалі Русь да сусветнай цывілізацыі. Гэта былі кнігі на грэчаскай, лацінскай і славянскай мовах, апошнюю мы зараз ведаем як царкоўнаславянскую.

Беларуская мова ў часе

Ідэя некантраляванага, расьліннага ўзросту мовы сягае ў натуралістычныя канцэпцыі ХІХ стагоддзя. Сёньня такое бачаньне дарэшты застарэла. Мова не расьліна, хоць, зрэшты, і расьліну можна гадаваць ды бараніць ад паразытаў, таму аддаваць яе на волю лёсу проста неразумна.

Старонкі