Мае публікацыі

Я - не пісьменьнік і не вучоны, які ўзбагачае літаратуру навуковымі працамі і мастацкімі творамі. Аднак навуку заўсёды любіў і быў руплівы. У выніку зьявіліся невялікія, часопіснага характару артыкулы і некалькі болып грунтоўных працаў, якія друкаваліся і распаўсюджваліся. Крытыкі не зьвярталі на іх сваёй увагі, маўчалі, таму я не магу аб'ектыўна сказаць пра іх вартасьць або недахопы. Ніжэй падаю сьпіс маіх працаў:

- Гісторыя Яблочынскага манастыра. Яблочын, 1931;

- Сьвяціцель Дзьмітрый Растоўскі як пастыр і настаўнік пастыраў (магістэрская дысэртацыя). Варшава, 1933;

- Што такое маральны характар і як яго выхоўваць у школе (публікацыя з галіны пэдагогікі). Варшава, 1936;

- Разьвіцьцё рэлігійнага пачуцьця ў моладзі школьнага ўзросту Варшава, 1937;

- Праваслаўнае веравызнаньне Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы. Вялікі катэхізіс (доктарская дысэртацыя). Варшава, 1939;

- Гісторыя Старога Запавету паводле сучасных навуковых дадзеных (на беларускай мове). Гамбург, 1947;

- Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі (на беларускай мове). Гамбург, 1948;

- Беларусь у гістарычным дзяржаўным і царкоўным жыцьці. Буэнас-Айрэс (Аргентына), 1966".

Артыкулы:

- Доказы быцьця Божага;

- Дагматычнае і кананічнае ўладкаваньне Праваслаўнай Царквы;

- Іконы і іконашанаваньне;

- Духавенства і народ;

- Літургія або таемства Эўхарыстыі;

- Таемствы Праваслаўнай Царквы;

- Знакі часу. Цудоўныя зьявы ў сьвеце;

- Паніхіды па памерлых іншаверцах;

- Пра Царкву;

- Інфляцыя чалавека;

- Пагрозьлівы паход атэізму;

- Васьміканцовы крыж - рускі крыж;