На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас)

Архіепіскап Апанас (Мартас)

 

Кніга ўспамінаў арх. Апанаса (Мартаса), прысьвечаная пяцідзесяцігодзьдзю пастырскага служэньня арх. Апанаса ў манаскім сане (1928 - 1978) ды 75-м угодкам з дня яго нараджэньня, распавядае пра ягонае жыцьцё і сьвятарскую працу ў міжваенны перыяд у Польшчы, а таксама ў часе Другой сусьветнай вайны. Але бадай асноўная іх частка прысьвечаная душпастырскай дзейнасьці на эміграцыі. На пачатку - у Нямеччыне, а пазьней - у Аўстраліі ды Аргентыне.

Пераклад з расейскай мовы Апяксандра Гарбінская і Міраспава Шавыркіна

Успаміны арх. Апанаса выдадзены зь ініцыятывы й коштам спадарства Лізы Літаровіч, Надзі і Яна 3апруднікаў (Нью Джэрзі, 3ША)

Пераклад з расейскай мовы
Аляксандра Гарбінская и Міраслава Шавыркіна

Уступнае слова й навуковая рэдакцыя
Юрась Гарбінскі

Падрыхтоўка тэксту да друку й камэнтары
Ларыса Задзяркоўская

Карэктура
Алесь Суша

Кампутарная вёрстка
Іна Кузьмянкова

© Copyright Ьу Belarusian Institute of Arts and Sciences in New York
Printed in U.S.A.

Сэрыя "Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця"
Кніга Nо 4

Цяпер з далёкай чужыны думкі мае мкнуцца да роднага краю і памяць рысуе мілыя сэриу незабытыя малюнкі радзімы. Прад вачыма ажываюць беларускія векавечныя пушчы і драмучыя лясы З багацтвам птушынага царства і розналікай зьвярыны, якія некалі вабілі польскіх каралёў і расейскіх цароў на паляваньне. Прыпамінаюцца неабсяжныя далі і старадаўныя шырокія гасьцінцы З сыпучымі пяскамі і плакучымі сталетнімі бярэзінамі, пасажанымі паабапал дарогі. І хто не таптаў гэтыя гасьцінцы - дарогі на іх доўгім вяку? Былі тут татары і палякі, швэды і французы, немцы і расейцы. Кажды з іх нешта пакінуў беларусам: татары - бізун, палякі - халеру, французы - пранцы, немцы - штунду, расейцы - зьнявагу маці ў лаянцы.
"Беларусь, Беларусь залатая", - сьвежа зьвіняць словы юнацкай песьні, чаруюча дзеюць на душу, расналяючы вагонь любві да радзімы. Але каб моцна яе любіць, трэба беларусам радзіцца і беларусам памерці, бо хто аброс чужым мясам ня ўмее любіць Беларусі.

арх. Апанас

Уступнае слова

У беларускай гісторыі ёсьць розныя гадавіны: радасныя, урачыстыя, часам - камічныя, часьцей - трагічныя. Адны зь іх сьвят-куем з гонарам ці смуткам. На іншыя забываемся або проста сарамліва абмінаем.

Увосені 2004 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня і 21 год з дня сьмерці архіепіскапа Апанаса, аднаго зь гіерархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Ягоная жыцьцёвая і сьвятарская біяграфія цесна зьвязаная зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і людзьмі.

Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас) нарадзіўся 8 верасьня (па новым стылі 21 верасьня) 1904 году ў засьценку 3авітая Наваградзкага павету Менскай губэрні1. Паходзіў зь беларускай сялянскай сям'і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у расейскай мужчынскай гімназіі ў Нясьвіжы. Ужо пазьней, на эміграцыі, успамінаючы пра родныя мясьціны, арх. Апанас напісаў:
"Наваградчына - мая радзіма. 3авітая была маёю нянькаю, а Нясьвіж - настаўнікам. Тут прайшлі мае маладыя гады. Старэнькі дзед Макаш казаў мне сказкі пра былое, а 3авітанскі лес разбудзіў у маім сэрцы любоў да красы прыроды ды навучыў Богу маліцца ў адзіноце. Няраз вячэрняю парою ясныя зоркі мне тайну Божую вяшчалі і жар малітвы ўзмацнялі. У экстазе гарачай малітвы здавалася мне, што ў нябёсах я бачу Бога. У Завітой я навучыўся верыць і маліцца. Адсюль жыцьцёвы шлях павёў мяне ў шырокі сьвет служыць Богу й людзям У духоўным стане2".

У 1925 годзе А. Мартас паступіў на праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. На 2-м курсе навучаньня ў Па-чаеўскай Лаўры прыняў манаскі пострыг зь імем Апанас (Афанасій), а праз год быў высьвечаны ў сьвятары. У сьнежні 1930 году іераманах Апанас атрымаў першае прызначэньне і выехаў у Яблачынскі манастыр, дзе выконваў абавязкі заступніка ігумена ды кіраваў прытулкам для састарэлага духавенства. Тут аднак надоўга не затрымаўся. У верасьні 1931 году епархіяльныя ўлады перавялі іераманаха Апанаса ў мястэчка Туркавіцы на Холмшчыне з даручэньнем арганізаваць манастырскае падвор'е3. Потым былі чарговыя прызначэньні й пярэбары.

На пачатку сьнежня 1932 году малады сьвятар апынуўся ў г. Кельцы, што ў Цэнтральнай Польшчы, дзе па загаду вышэйшых духоўных уладаў займаў пасаду настаяцеля ў мясцовай праваслаўнай парафіі. У міжчасе ў Варшаўскім ўнівэрсытэце абараніў магістэрскую працу "Сьвяты Дзімітры, мітрапаліт Растоўскі як пастыр і настаўнік пастыраў" і атрымаў ступень магістра багаслоўя. Неўзабаве зноў чакала Варшава.

У кастрычніка 1934 году іераманаха Апанаса прызначылі выхавацелем у інтэрнаце для праваслаўных студэнтаў багаслоўскага фа-культэту ў тым-жа Варшаўскім унівэрсытэце, а пазьней усклалі на яго абавязкі інспэктара. Усё гэта ішло ў пары з малітвай і кніжкамі.

У 1936 годзе з навуковай ступеньню магістра іераманах Апанас закончыў вышэйшы курс пэдагогікі й прапэдэўтыкі на гуманітарным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тут, у Варшаве, атрымаў намінацыю на архімандрыта. Па-ранейшаму быў зьвязаны з роднай вучэльняй, дзе ў 1937 - 1939 гадах вучыўся ў дактарантуры й напісаў доктарскую дысэртацыю на тэму "Праваслаўнае Вызнаньне Веры (Вялікі Катэхізіс) Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы".

Пачатак Другой сусьветнай вайны не дазволіў архім. Апанасу атрымаць навуковую ступень доктара праваслаўнага багаслоўя і пра-доўжыць далейшую працу на Варшаўскім ўнівэрсытэце. У лютым 1940 году мітрапалітам Сэрафімам (Лядэ) ён зноў быў накіраваны ў Холмшчыну на пасаду настаяцеля праваслаўнай парафіі ў Туркавіцах, дзе ахвярна працаваў пры аднаўленьні жаночага манастыра4.

Другая сусьветная вайна сталася пераломным момантам у далейшым жыцьці й сьвятарскім служэньні архім. Апанаса. У сакавіку 1942 году ён быў хіратанізаваны й атрымаў тытул епіскапа Віцебскага й Полацкага, але ў сувязі зь цяжкасьцямі ваеннага часу мусіў выконваць тымчасова абавязкі адміністратара Наваградзка-Баранавіцкай епархіі. У гэтым часе актыўна выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў праваслаўнай царкве ў Беларусі й заахвочваў да гэтага ніжэйшае духавенства. Браў таксама чынны ўдзел ва Ўсебеларускім царкоўным саборы, які адбыўся ў жніўні-верасьні 1942 году ў Менску і аднавіў на Бацькаўшчыне дзейнасьць Бела-рускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Варта аднак заўважыць, што пазьней, ужо як гіерарх Расейскай Праваслаўнай Зару-бежнай Царквы (РПЗЦ), арх. Апанас, спасылаючыся на царкоўныя каноны, бадай заўсёды катэгарычна адмаўляў факт аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на Ўсебеларускім царкоўным саборы ў Менску.

Эвакуацыя гіерархіі й духавенства БАПЦ у чэрвені 1944 году ў Нямеччыну запачаткавала апошні й найбольш драматычны разьдзел жыцьцёвай ды сьвятарскай біяграфіі арх. Апанаса. Ягоным кульмінацыйным момантам стаўся пераход беларускага епіскапату ў юрысдыкцыю Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы, што ў далейшым спрычынілася да палітычнага і царкоўнага падзелу беларускай эміграцыі ў вольным сьвеце на "крывічоў" і "зарубежнікаў"5. На жаль, ані адзін зь беларускіх епіскапаў, у тым ліку арх. Апанас, здаецца, так ніколі гэтага й не зразумелі.

Па-рознаму склаліся лёсы былых гіерархаў БАПЦ на эміграцыі.

На пачатку 50-х гадоў у Нямеччыне адышлі ў вечнасьць галоўныя ініцыятары далучэньня беларускага епіскапату да Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы - мітрапаліт Панцялейман (Ражноўскі) і архіепіскап Горадзенскі й Беластоцкі Венэдыкг (Бабкоўскі) Абодва пахаваныя ў мясцовасьці Фельдмохэн каля Мюнхэну. Епіскап Павал (Мяленцьеў) лерайшоў у каталіцтва й атрымаў тытул біскупа Гэракліопальскага. У травені 1962 году ён трагічна загінуў у Бэльгіі, зьбіты аўтамабілем.

Архіепіскап Пінскі Аляксандар знаходзіўся ў перасыльных лягерох у Нямеччыне. У паразуменьні зь беларускім грамадзкімі й палітычнымі дзеячамі меўся ачоліць працэс аднаўленьня Беларускай Аўтакефаліі на чужыне. Зьвяртаў увагу на тое, што недастаткова мець епіскапаў, але ў першую чаргу "трэба мець дзесятак сьведамых беларусаў і абсадзіць імі сьвятарскія пасады ў беларускіх перасыльных лягерох"6. Дастаткова скептычна падыходзіў да высілкаў некаторых беларускіх сьвецкіх дзеячаў у справе вяртаньння беларускіх епіскапаў з РПЗЦ. Памёр ён у лютым 1948 году Ў Мюнхэне ў выніку цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, пасьля таго як быў скінуты зь лесьвіцы каля сваёй кватэры. Паводле беларускіх эміграцыйных колаў забойства арх. Аляксандра было арганізаванае агентамі савецкіх спецслужбаў у Нямеччыне.

Адносна спакойна, безумоўна, з пэўнай умоўнасьцю, склаўся лёс трох іншых гіерархаў БАПЦ. Архіепіскап Палескі й Берасьцейскі Іаан (Лаўрыненка) пасьля 1945 году служыў настаяцелем СьвятаЎладзімерскай царквы ў Марыенбадзе. У 1946 годзе арх. Іаан вяр-нуўся ў Савецкі Саюз. Быў епіскапам Пермскім (1946), архіепіскапам Алма-Ацінскім (1956), Чалябінскім і Златавускім (1957), Кастрамскім (1961). У 1961 годзе пайшоў на пэнсію. Памёр у кастрычніку 1985 году.
Епіскап Гомельскі й Мозырскі Грыгор (Барышкевіч) зь Нямеччыны выехаў у Паўночную Амэрыку. У 1947 годзе атрымаў тытул епіскапа Манрэальскага й Усходнеканадзкага. Рашэньнем Архірэйскага Сыноду РПЗЦ у 1954 годзе еп. Грыгор узначаліў Чыкаска-Кліўлендзкую епархію ў ЗША з тытулам архіепіскапа, а пазьней - епархію Чыкаска-Дэтройцкую і Сярэдняга Захаду. Памёр у кастрычніку 1957 году Ў Чыкага.

Епіскап Смаленскі й Бранскі Сьцяпан (Сеўба) пасьля пераходу епіскапату БАПЦ у расейскае зарубежніцтва застаўся ў Заходняй Эўропе У пасьляваенныя гады жыў у Аўстрыі, займаючы пасаду епіскапа Венскага й Зальцбурскага. Памёр еп. Сьцяпан у 1965 годзе ў Зальцбургу.
Здаецца больш-менш шчасьліва склаўся лёс толькі адной асобы з былога епіскапату БАПЦ - арх. Філафея (Нарко). У сваім часе ён займаў высокія пасады ў Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царкве ў Эўропе і да выхаду ў 1982 годзе на адпачынак кіраваў Германскай епархіяй. Аднак і арх. Філафей паводле сьведчаньняў Надзеі Касмовіч, беларускай грамадзкай дзеячкі ў Нямеччыне, праз увесь час свайго пастырскага служэньня так і не прыняў да сваёй душы расейскага зарубежніцтва. Пры сустрэчах у вузкім коле суродзічаў у Штутгарце часта падкрэсьліваў, што тут, сярод сваіх, можа хоць на нейкі час уцячы ад расейшчыны й адчуць сябе беларусам. У 1971 годзе арх. Філафей меў намер вярнуцца ў Беларусь, пра што ў Берліне ў прыватнай размове паінфармаваў арх. Філярэта (Вахрамеева) [Рэляцыя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філярэта ад 22 сьнежня 2005 году для аўтара гэтых радкоў]. Аднак такога кроку не зрабіў. Са сьмерцю арх. Філафея ў верасьні 1986 году ў Гамбургу адышло ў гісторыю яшчэ адно імя і яшчэ адна дата .

Свой досыць няпросты лёс меў і арх. Апанас. У другой палове 40-х гадоў ён браў актыўны ўдзел у арганізацыі рэлігійнага жыцьця ў беларускіх лягерох ДП у Нямеччыне. Неаднойчы еп. Апанас зьвяртаўся і ў Галоўную Кватэру УНРРА з просьбай зарганізаваньня яшчэ некалькіх асобных лягераў для беларусаў, што жылі ў польскіх перасяленчых асяродках Брытанскай акупацыйнай зоны Нямеччыны7. Вучыў рэлігіі Ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У няпростых варунках жыцьця ў лягерах ДП знаходзіў магчымасьці й час, каб апрацаваць гісторыю Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў часе нямецкай акупацыі й выдаць два школьныя падручнікі па навучаньню рэлігіі. Ведаючы цяжкае матар'яльнае становішча беларускай моладзі на эміграцыі, прыняў рашэньне ўвесь даход ад продажу гэтых падручнікаў перадаць беларускім студэнтам8.

У ліпені 1946 году ўказам Архірэйскага Сіноду Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы еп. Апанас быў прызначаны на ка-федру епіскапа Венскага й Аўстрыйскага, але на ўласную просьбу быў вызвалены ад гэтага прызначэньня. У жніўні, паводле ўказу таго-ж Сін оду, ён узначаліў вікарыят Германскай епархіі РПЗЦ зь месцам жыхарства ў Гамбургу.

Напачатку 50-х гадоў прыйшоў час разьвітацца з Эўропай і выбрацца ў далёкі сьвет. Наперадзе чакалі поўныя экзотыкі Аўст-ралія, Аргэнтына, Парагвай і Ўругвай, а зь імі - новыя пасады, тытулы ... і, на жаль, чарговыя канфлікты, крыўды, непаразуменьні. З паасобнымі гіерархамі, з вышэйшымі духоўнымі ўладамі Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы, урэшце зь вернікамі-расейцамі. Магчыма таму напачатку 60-х гадоў арх. Апанас разам з арх. Філафеем меў намер пакінуць расейскае зарубежніцтва і перайсьці ў юрысдыкцыю мітрапаліта Леонція (Туркевіча) з Амэрыканскай праваслаўнай мітраполіі. Аднак той былым епіскапам БАПЦ адмовіў.

Тымчасам да новых канфліктаў і абвінавачваньняў арх. Апанаса ў антырасейскасьці не ў апошнюю чаргу спрычынілася манаграфія арх. Апанаса "Беларусь в исторической государственной и церковной жизни" (Буэнос Айрес. Аргентина, 1966), прысьвечаная гісторыі палітычнага і царкоўнага жыцьця ў Беларусі й напісаная ў расейскай мове. Кніжка выклікала вострыя закіды з боку значнай часткі расейскага эміграцыйнага духавенства й вернікаў9. Усё гэта прывяло да таго, што аўтара пазбавілі пасады й адправілі на адпачынак, а распаўсюджваньне манаграфіі рашэньнем Сыноду РПЗЦ у верасьні 1971 году забаранілі.

У адным з адкрытых лістоў і допісаў, якія ў 60-я і 70-я гады шырока публікаваліся ў расейскай эміграцыйнай пэрыёдьщы ("Сеятель", "Русское Слово" і інш.), арх. Апанаса абвінавачвалі ў тым, што ён загадвае царкоўным старастам выносіць з расейскіх цэркваў на эміграцыі нацыянальныя расейскія сьцягі, здымаць расейскія нацыянальныя ленты з лампад перад іконамі Маці Божай і Госпада Ісуса Хрыста, зьмяняць лямпачкі на крыжы над алтаром, паколькі яны былі ўкладзены ў колерах нацыянальнага расейскага сьцягу. Вось што, у прыватнасьці, пісаў да арх. Апанаса аўтар аднаго з такіх "адкрытых лістоў":

"В своей проповеди Вы отметили, что в Церкви не должно быть ничего политического. Совершенно верно: для Вас, Ваше Высокопреосвященство, национальный русский флаг или ленты императорских орденов - это политика, тогда как для нас, Ваших прихожан, это святыни, ибо под трехцветным русским флагом умирали наши предки защищая свою Родину и кровью своею созданную Великую Россию. ( ... )

Вы никогда не поймёте наших чувств. Вы никогда не станете истинным пастырем Русской Зарубежной Церкви. Вот уже 25 лет как Вы епископ Православной Церкви. Но Вы за это время даже не сочли нужным выучить русский язык Вы не наш, даже хуже того, Вы - наш враг. ( ... )
Можем ли мы забыть те оскорбления, которые Вы так щедро рассыпали по страницам "Беларуси" по отношению к нашей великой России?"10.

Справа не абмежавалася толькі публікацыямі ў эміграцыйным друку. Паасобныя прадстаўнікі расейскай эміграцыі зьвярнуліся зь лістамі й пратэстамі да першагіерарха РПЗЦ Філярэта, мітрапаліта Ньюёрскага і Ўсходне-Амэрыканскага, а таксама да дзейных сяброў Сіноду РПЗЦ, У якіх называлі арх. Апанаса актыўным ворагам Расеі і заклікалі прыняць адпаведныя крокі:

"Книга "Беларусь" обьясняет всё: арх. А. Мартос был и есть активный враг Национальной России! Самостийник, забывающий в своей злобе и ненависти, что он, если и не русский, то всё же архиерей Православной Церкви! ( ... )

Для каждого, кто внимательно и беспристрастно прочтёт "Беларусь", будет совершенно ясно, что, насколько её автор любит свою родину Белоруссию, настолько он ненавидит Россию. Россия - страна многонациональная, но все национальности, продолжая любить свою родину (армяне - Армению, грузины - Грузию, белоруссы - Белоруссию, и т. д.) считают себя неотьемлемой частью России.

Иными словами, все национальности, объединенные под скипетром Русских Императоров, и составляли Российскую Империю, которую они любили, как родную мать. Были и есть, конечно, и шовинисты-сепаратисты, ненавидевшие Россию, мечтавшие и мечтающие от неё отделиться. Именно к таковым и относится архиепископ Афанасий Мартос"11.

Дзеля аб'ектыўнасьці варта аднак заўважыць, што сярод расейскіх эмігранцкіх колаў у Аргентыне, у тым ліку і з асяродзьдзя зрусыфікаванай часткі тутэйшых беларусаў, было шмат тых, хто з прыхільнасьцю прыняў манаграфію арх. Апанаса. Гэта яны пазьней арганізоўвалі "Общество почитателей его Высокопреосвященства Архиепископа Афанасия", а ў эміграцыйным друку актыўна баранілі ад абвінавачваньняў у антырасейскасьці і аўтара, і яго публікацыю12.

Сваю ацэнку кнізе арх. Апанаса дала й беларуская эміграцыя. У лісьце да мітр. прот. Мікалая Лапіцкага беларускі пісьменьнік і грамадзка-культурны дзеяч Юрка Віцьбіч, не без іроніі, заўважаў:

"Шчыра кажучы, ня ведаю, для каго арх. Апанас прызначыў гэтую сваю даволі блытаную кніжку. Ні беларусаў, ні расейцаў яна не ў стане задаволіць. Пэўне ён прыпушчаў, што пасьля ейнага зьяўленьня зможа апынуцца па-за Расейскай Зарубежнай Царквой. Сумняваюся таксама ў тым, што зь ейнай дапамогай ён меркаваў атрымаць рэгабілітаваньне ад усіх беларусаў, як колішні здрайца беларускае нацыянальнае справы. І можа варта цяпер .Юрию Стукали-чу" узяць, наўсуперак свайму жаданьню, ягоную кніжку пад абарону, каб расейцы, якія здаўна й дагэтуль ставяцца да мяне з асаблівым "замілаваньнем", зь яшчэ большай упартасьцю ўзяліся-б за выдаленьне ейнага аўтара са свайго асяродзьдзя.

А далей што? Кніжка архіепіскапа Апанаса "Беларусь", нават з адпаведнымі й вельмі істотнымі папраўкамі, на якія аўтар ніколі ня згодзіцца, спазьнілася на дваццаць з гакам год13.

Вычарпаны псыхічна, у жніўні 1971 году Ў рапарце Сабору епіскапаў Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы па справе свайго звальненьня на пакой арх. Апанас пісаў:

"Архиерейский Синод официально объявил после всяких перемен и колебаний, что 26 августа / 8 сентября сего 1971 года от-крывается сессия Собора Епископов в гор. Монтреале Канадском.
Не предвидя возможности лично присутствовать на предстоящем Соборе вследствие своего заштатного положения и отсутствия денежных средств на дальнее путешествие, я решил обратиться к Собору Епископов на имя каждого Преосвященного в отдельности с настоящим РАПОРТОМ и усердно просить познакомиться с его содержанием и сделать соответствующее решение.

В нем я обращаю внимание на два важных постановления Архиерейского Синода, которые оказались роковыми в моей жизни в последние два года и лишили меня епископской кафедры и духовной паствы.
Весь материал, относящийся к этому делу, излагаю в том виде, в каковом он в действительности был - без преувеличения или искажения.

Не считаю сей свой РАПОРТ формальной апелляционной жалобой на Архиерейский Синод, потому что это было бы бесцельно, но представляю его Преосвященным для сведения и усмотрения по совести.
Не ищу и не ожидаю сочувствия, но имею основание надеяться на справедливое и объективное отношение ко мне Преосвященных, с которыми обменивался лобзанием братской любви и предстоял у св.престола в храме Божием.

По своему делу я писал много писем, рапортов и докладов в Архиерейский Синод на имя Высокопреосвященного Митрополита Филарета и многих Преосвященных, но в ответ получал гробовое молчание, свидетельствовавшее о равнодушии и безучастии к моему положению.

В этом отношении я уподоблялся внучку, посылавшему свое скорбное письмо к дедушке на деревню, или просителю, безнадежно стучавшему в наглухо запертую дверь. Такое отношение настроения не поднимает. Между мною и Синодом возникла стена, кото-рую, по пословице, "лбом не прошибить"14.
Чым былі выкліканы такія адносіны вышэйшых царкоўных уладаў РПЗЦ да арх. Апанаса? Красамоўны адказ на гэтае пытаньне дае карэспандэнцыя вышэйшых гіерархаў РПЗЦ, а менавіта, ліставаньне арх. Сэрафіма зь мітрапалітам Філярэтам. Датычыла яно справы магчымага прызначэньня арх. Апанаса ў Германскую епархію РПЗЦ у Эўропе. У адным зь лістоў з гэтай карэспандэнцыі арх. Сэрафім перасьцерагаў ад такога кроку мітрапаліта Філярэта і пісаў:

"Глубоко уверен, что если передать Германию двум закадычным приятелям [меліся на ўвазе арх. Філафей і арх. Апанас. - заўвага наша. Ю.Г.], которые совершенно случайно оказались в нашей Русской Зарубежной Церкви и ее терпеть не могут, то они без особого сопротивления передадут Германию Никодиму, особенно если тот их оставит правящими. Ведь просились они лет 1 О тому назад к Леонтию. Только тот их не принял. Можно ли рисковать, чтобы арх. Афанасий погубил нам и Германию? Довольно его художеств в Аргентине и в Австралии! ... "15.
Варта зазначыць, што арх. Апанас быў бадай што адзіным зь епіскапаў былога епіскапату БАПЦ, які пасьля пераходу ў Расейскую Зарубежную Царкву стараўся не парываць сувязяў зь беларускім праваслаўнымі вернікамі на эміграцыі. У сярэдзіне 50-х гадоў менавіта ён адгукнуўся на ініцыятывы беларускага царкоўнага актыву ў Паўночнай Амэрыцы. У 60-я і 70-я гады падтрымліваў ідэю аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага Патрыярхату. Ажьщьцяўленьне гэтага пляну зьвязваў з царкоўным актывам беларускіх парафіяў Сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рыверы (ЗША) і Ў Таронта (Канада). У сувязі з гэтым У лісьце да Віталя Цярпіцкага, беларускага грамадзкага і царкоўнага дзеяча ён пісаў: " .. .Усёю душою і ўсім сэрцам я хацеў-бы быць з Вамі зь беларусамі, сваімі суродзічамі й таму над гэтым даўно ўжо думаю, як зрэалізаваць гэта, бо не ад мяне цалком гэта залежыць, а ад двух важных фактараў: прыхільнае становішча Сыноду Зарубежнай Царквы да майго адыходу, і прыхільнае становішча Сыноду ў Канстантынопалі да мяне. Я не магу самавольна нічога зрабіць, знаходзячыся на службе, як япархіяльны архіярэй. Як я быў У Аўстраліі на пакоі, дык тагды першы фактар мною быў-бы залагоджаны, а другі залежыў ад Канстантынопаля. Я чакаю магчымасьці й аказыі выйсьці ізноў на пакой, а тагды ўзяцца да зрэалізаваньня нашага супольнага пажаданьня адносна мяне. Трэба чакаць. Іншага выхаду няма. Сынод ніякай адпускной граматы мне ніколі ня дасьць, ды яшчэ цяпер. А калі Канстантынопаль упрэцца на гэтую фармальнасьць, дык я магу павіснуць у паветры"16. На жаль, з прычынаў кананічных гэтых задумаў па аднаўленьню аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі зрэалізаваць не ўдалося. Шмат у чым да таго спрычынілася й непасьлядоўнасьць самога арх. Апанаса, які так і ня змог прыняць канчатковага рашэньня й вярнуцца да сваіх. Жыцьцё былога гіерарха БАПЦ тымчасам паціху дагасла... сярод чужых.

Архіепіскап Апанас адышоў у вечнасьць 3 лістапада 1984 году ў Буэнас Айрэсе (Аргентына). Пахаваны на могілках пры манасты-ры Сьвятой Тройцы Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы ў мясцовасьці Джорданвілл (штат Нью Ёрк, ЗША).

* * *

Архівы царкоўных інстытуцыяў і прыватныя эмігранцкія калекцыі перахоўваюць у сабе яшчэ сотні таямніцаў. Адна зь іх нечакана аказалася зьвязанай з арх. Апанасам і ягонымі невядомымі ўспамінамі. Дзесьці напрыканцы 80-х гадоў, ужо пасьля сьмерці аўтара, іх фатаграфічны асобнік трапіў у Канаду да мітрафорнага пратаіерэя Паўла Вялікага. У 90-я гады з успамінаў была зробленая копія і перасланая ў Саўт Рывэр (ЗША) да Віталя Цярпіцкага і гэткім чынам празь яго стала вядомая аўтару гэтых радкоў.

Успаміны напісаныя ў расейскай мове й прысьвечаныя пяцідзесяцігодзьдзю пастырскага служэньня арх. Апанаса ў манаскім сане (1928 - 1978) ды 75-м угодкам з дня яго нараджэньня. Яны былі выдадзеныя на пачатку 80-х гадоў невялікім накладам з выкарыс-таньнем капіравальна-фатаграфічнай тэхнікі, аб чым зазначаў ва ўступным слове іх аўтар. Тытульны ліст успамінаў выглядае наступным чынам:

Архиепископ Афанасий
НА НИВЕ ХРИСТОВОЙ
Пятидесятилетний юбилей священнослужения
1928 - 1978
Издательство общества
Преподобномуч. Афанасия, игумена брестского
1981

Кніга ўспамінаў арх. Апанаса складаецца з васемнаццаці разьдзелаў і распавядае пра ягонае жыцьцё і сьвятарскую працу ў міжваен-ны перыяд у Польшчы, а таксама ў часе Другой сусьветнай вайны. Але бадай асноўная іх частка прысьвечаная душпастырскай дзейнасьці на эміграцыі. На пачатку - у Нямеччыне, а пазьней - у Аўстраліі ды Аргентыне. Асобным фрагмэнтам ва ўспамінах выдзелены разьдзел, прысьвечаны памяці сяброў. Напрыканцы зьмешчаны сьпіс апублікаваных працаў і артыкулаў арх. Апанаса.

Па-рознаму сёньня ўспрыме кнігу ўспамінаў і старэйшае пакаленьне беларускай эміграцыі, і маладзейшыя. Так, зрэшты, неадназ-начна як успрымаў перажытае і сам аўтар: "На маю долю выпалі важныя царкоўныя ды палітычныя падзеі ва ўсім сьвеце, якія моцна ўскладнілі маё служэньне Царкве. Народжаны й ахрышчаны ў лоне Расейскай Праваслаўнай Царквы царскіх часоў, духоўна я ўсёж узрастаў у мацярынскіх абдымках Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, дзе прыняў манаства і атрымаў ласку быць высьвечаным у сьвятары. У сан епіскапа мяне ўзьвялі й хіратанізавалі ў цяжкі ваенны час у роднай маёй Беларусі, дзе стваралася Беларуская Праваслаўная Царква як самастойная царкоўная адзінка, незалежная ні ад Масквы, ні ад Варшавы, ні ад Берліна. Так было на радзіме, але на эміграцыі цягам 35-ці гадоў Бог судзіў мне праходзіць сваё архіпастырскае служэньне ў лоне Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы.
Усе згаданыя Цэрквы былі для мяне як-бы марскімі маякамі, што асьвятлялі мой шлях плаваньня па бурапенных хвалях жыцьцёвага мора. Яны не былі мэтаю маёй духоўнай кар'еры дзеля зямнога дабрабыту. Нейкая злая сіла перасьледавала мяне на ўсіх этапах майго жыцьця і дзейнасьці. Асабліва гэта моцна і трагічна выявілася ў апошнія дзесяцігодзьдзі майго архіпастырскага служэньня на чужыне. Разважаючы пра гэты перыяд майго служэньня Царкве, мне думаецца, не зграшу, калі прывяду як параўнаньне словы сьв. апостала Паўлы: "Беды ад паганцаў, - якімі былі слугі бога бор чых сілаў; беды псеўдабраціі, - якая апранала мантыю маіх судзьдзяў". У такіх выпадках я маліўся і чэрпаў сілы ў словах Хрыста: ,Дабрачасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне" (Мц.5, 11). Нейкую фатальную ролю адыгралі ў маім жыцьці й архіпастырскім служэньні на эміграцыі тры гарады, тры сучасныя Бабілёны: Буэнас Айрэс, Сіднэй і Нью Ерк. Паводле графічнай сімболікі яны ўтвараюць кабалістычную форму трохкутніка вяршыняю ўніз. Гэтыя гарады пакінулі глыбокі сьлед у маім жыцьці асабліва на старасьці гадоў.

На змрочным фоне перажытага ўспамінаецца мне маладосьць, сьветлая і радасная, якая праімчала хутка і непрыкметна. Адклалася ў памяці служэньне царкве ў сане іераманаха і архімандрыта. Гэтыя гады былі шчасьліваю парою ў маім жыцьці. Сёньня ўспамінаю пра іх зь вялікаю тугою. ( ... )

Усё перажытае, зь мінулага і сёньняшняга, падштурхнула мяне напісаць гэтыя радкі й апублікаваць іх для сяброў, якія магчыма яшчэ жывуць у Буэнас Айрэсе, Сіднэі, у Паўночнай Амэрыцы і на маёй ланяволенай Бацькаўшчыне".

Лёс не ашчаджаў арх. Апанаса пры жыцьці, гісторыя - пасьля сьмерці. Зрэшты, як і ўвесь епіскапат Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, які ў лютым 1946 году Ў Заходняй Нямеччыне пакінуў на чужыне без духовай апекі тысячы беларусаў-бежанцаў і ў поўным складзе лерайшоў у Расейскую Праваслаўную Зарубежную Царкву. У лістападзе 1983 году, падаючы вестку пра сьмерць аднаго з былых гіерархаў БАПЦ, рэдакцыя беларускага рэлігійнага часапісу "Царкоўны Сьветач", не прамінула нагадаць, што пераход епіскапа Апанаса спрычыніўся да ягонай асабістай трагедыі, "бо ён ведаў аб тым, што служачы Праваслаўю ўва ўлоньні Расейскае Царквы, рабіў шкоду Беларусі". Адышоўшы ад беларусаў, арх Апанас так ніколі й ня стаўся "сваім" для чужога расейскага духавенства. І ўсёж са сваёй царкоўна-гістарычнай спадчынай ён належыць да беларускай гісторыі. Ня толькі як яе творца ды трагічная ў сваіх памылках-шуканьнях постаць. Але яшчэ як і перасьцярога для іншых.

Можа таму, больш чым сімвалічна, сёньня ўспрымецца сэнс тых шчымлівых радкоў, якія на эміграцыі якраз напісаў аднойчы арх. Апанас :

"Цяпер з далёкай чужыны думкі мае мкнуцца да роднага краю і памяць рысуе мілыя сэрцу незабытыя малюнкі радзімы. Прад ва-чыма ажываюць беларускія векавечныя пушчы і драмучыя лясы з багацтвам птушынага царства і розналікай зьвярыны, якія некалі вабілі польскіх каралёў і расейскіх цароў на паляваньне. Прыпамінаюцца неабсяжныя далі і старадаўныя шырокія гасьцінцы з сыпучымі пяскамі і плакучымі сталетнімі бярэзінамі, пасажанымі паабапал дарогі. І хто не таптаў гэтыя гасьцінцы - дарогі на іх доўгім вяку? Былі тут татары й палякі, швэды й французы, немцы й расейцы. Кажды з іх нешта пакінуў беларусам: татары - бізун, палякі - халеру, французы - пранцы, немцы - штунду, расейцы - зьнявагу маці ў лаянцы.

"Беларусь, Беларусь залатая", - сьвежа зьвіняць словы юнацкай песьні чаруюча дзеюць на душу, распаляючы вагонь любві да радзімы. Але каб моцна яе любіць, трэба беларусам радзіцца і беларусам памерці, бо хто аброс чужым мясам ня ўмее любіць Беларусі".

Напрыканцы хачу выказаць словы асаблівай удзячнасьці Лізе Літаровіч, Надзі Запруднік і др. Яну Запрудніку (Саўт Рывэр, ЗША) - мэцэнатам гэтай публікацыі, а таксама шчырую падзяку др. Вітаўту Кіпелю (Нью Ёрк, ЗША), мітр. прот. Паўлу Вялікаму й матушцы Зоф'і (Бэры, Канады), Віталю Цярпіцкаму, Міхасю й Валі Сенькам (Саўт Рывэр, ЗША), Эмігідыю Рыжаму (Асінінг, ЗША).

Нью Ёрк, лістапад - сьнежань 2005

Юрась Гарбінскі

1 Curriculum vitae of Archbishop Athanasios (Martos). Перахоўваецца ў архіве мітр. прот. М. Лапіцкага: Бібліятэка Радгэрскага ўнівэрсытэту ў Нью Брансвіку (Нью Джэрзі, ЗША).
2 Архиепископ Афанасий, Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Книга в трёх частях. Буэнос-Айрес. Аргентина. 1966, с. 6.
3 Curriculum vitae of Archbishop Athanasios (Martos), iЬidem.
4 Curriculum vitae of Archbishop Athanasios (Martos), iЬidem.
5 Гл.: Зьніч М. [Адамовіч Ант.], Здрада (або як запрадаўся былы беларускі япіскапат маскоўскаму зарубежжу), Нямеччына, 1948.
6 Гл.: Вініцкі А, Матар'ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў гг. 1939 - 1951. Частка ІІ: Рэлігійныя справы, Лос Анжэлес, 1968.
7 Ліст арх. Апанаса ад 27 траўня 1947 году да Беларускага Дапамаговага Камітэту ў Ватэнштэце. Перахоўваецца ў Беларускай Калекцыі Зоры й Вітаўта Кіпе-ляў (ТЬе Slavic and Baltic Division of the New York Рubliс Libraгy: *QM 99-5211 and *QM 99-5212).
8 IЬidem.
9 Гл.: Великоросс, Открытое письмо архиепископу Афанасию, "Сеятель", NQ 121, Буэнос Айрес, 1968, с. 15 - 17; Письмо в редакцию, "Сеятель", NQ 128, Бу-энос Айрес, 1970, с. 2 - 4; 23 - 26.
10 Великоросс, iЬidem.
11 Копія ліста ініцыятаўнай групы расейскіх эмігрантаў з Буэнас Айрэс ад 15 верасьня 1970 году да мітрапаліта Філярэта, першагіерарха РПЗЦ. Перахоўваецца ў архіве арх. Філафея (Гамбург, Нямеччына).
12 Гл.: Белая Книга. Жизнь и деятельность Архиепископа Афанасия. Издание Общества почитателей его Высокопреосвященства Архиепископа Афанасия. Buenos-Aires - Agosto, 1971; Отзывы о книге "Беларусь в исторической государственной и церковной жизни". Архиепископа Афанасия Мартоса. Издание за-щиты церкви им. преп. Афанасия, игум. Брестского, Buenos-Aires - Agosto, 1973.
13 Ліст Ю. Віцьбіча ад 26 кастрычніка 1967 году да мітр. прот. М. Лапіцкага.
Перахоўваецца ў архіве мітр. прот. М. Лапіцкага: Бібліятэка Радгэрскага ўнівэрсытэту Ў Нью Брансвіку (Нью Джэрзі, ЗША).
14 Копія рапарry арх. Апанаса Сабору епіскапаў Расейскай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы. Перахоўваецца ў архіве арх. Філафея ў Гамбургу (Нямеччына).
15 Копія ліста арх. Сэрафіма з Чыкага ад 11 лютага 1971 году да мітрапаліта Філярэта, першагіерарха РПЗЦ. Перахоўваецца ў архіве арх. Філафея ў Гамбургу (Нямеччына).
16 Ліст арх. Апанаса ад 13 сакавіка 1973 году да В. Цярпіцкага. Перахоўваецца ў прыватным архіве В. Цярпіцкага ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзі, ЗША).

Рубрыка: