Дзяржава і Касцёл: словы, справы і маўчанне
З 13 па 15 лістапада ў Мінску праходзіла канферэнцыя, арганізаваная Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам, на тэму: “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як унёсак у сацыяльнае жыццё Еўропы”. За шмат гадоў правядзення падобных канферэнцыяў склад іх удзельнікаў і тэмы для абмеркавання сталі ўжо традыцыйнымі, але кожны раз нехта з запрошаных гасцей становіцца “цвіком праграмы”. Гэтым разам такім “цвіком” стаў, як гэта ў прынцыпе і прадугледжвала спецыфіка тэматыкі – праваслаўна-каталіцкі дыялог, высокі госць з Ватыкана.