На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас)
Кніга ўспамінаў арх. Апанаса (Мартаса), прысьвечаная пяцідзесяцігодзьдзю пастырскага служэньня арх. Апанаса ў манаскім сане (1928 - 1978) ды 75-м угодкам з дня яго нараджэньня, распавядае пра ягонае жыцьцё і сьвятарскую працу ў міжваенны перыяд у Польшчы, а таксама ў часе Другой сусьветнай вайны. Але бадай асноўная іх частка прысьвечаная душпастырскай дзейнасьці на эміграцыі. На пачатку - у Нямеччыне, а пазьней - у Аўстраліі ды Аргентыне.