Навошта верніку Царква?

 

І ў нашай краіне, і ў іншых краінах хрысьціянскай культуры колькасьць людзей, якія лічаць сябе вернікамі, частна нават канкрэтней – хрысьціянамі, у разы больш за колькасьць прыхаджанаў цэркваў.

Часам чалавек нават бачыць нейкую заслугу ў свёй неацаркоўленасьці – ягоная вера занадта чыстая для Царквы. Ягонаму чыстаму, духоўнаму парыву не патрэбныя ні пасярэднікі, ні абрады. Ён сэрцам адчувае Бога.

Досыць часта яшчэ гавораць, што Казімір Казіміравіч у Царкву ня ходзіць, а вось чалавек выдатны; а вось Варфаламей Варфаламеевіч – старааны прыхаджанін і пры гэтым агідны тып. Што ж, здараецца; Прычасьце на таблетка, а благадаць – ня магія. Але добрасьць Казіміра Казіміравіча – гэта яшчэ ня вера. Вера, аб якой ідзе гаворка ш Бібліі – гэта пэўныя стасункі з Богам. І Ён сам вызначае ўмовы, на якіх мы ўступаем у гэтыя стасункі. Калі чытаеш Біблію, высьвятляецца адна нечаканая рэч. Бог вельмі мала мае дачыненьня да таго, што ў нас называецца “духоўнасьцю”. Адзін з ключавых момантаў Старога Запавету – Выхад габрэяў з Эгіпту ўключае ў сябе падрабязнае апісаньне абраду, які мусілі зьдзейсьніць вернікі.

Скажыце ўсёй супольнасьці Ізраелевых: у дзесяты [дзень] гэтага месяца няхай возьмуць сабе кожны адно ягня па сем’ях, па ягняці на сям’ю; а калі сям’я такая малая, што ня [зьесьць] ягня, то няхай возьме з суседам сваім, бліжэйшым да дому свайго, па колькасьці душаў: па той меры, колькі кожны зьесьць, разлічыцеся на ягня. Ягня ў вас мусіць быць без заганы, мужчынскага полу, аднагадовы; вазьмеце яго ад авечак, ці ад козаў, і няхай ён захоўваецца ў вас да 14 дня гэтага месяца: тады няхай заколе яго ўвесь сход супольнасьці Ізраілевай ўвечары, і няхай возьмуць ад крыві [ягонай] і памажуць на абодвух вушаках і перакладзіне дзьвераў у дамах, дзе будуць яго есьці; няхай зьядуць мяса ягонае ў гэтую самую ноч, сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі; з прэсным хлебам і гаркавымі [травамі] няхай зьядуць яго; ня ежце ад яго недапечанага, альбо зваранага ў вадзе, але ежце сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі; не пакідайце ад яго да раніцы; але тое, што засталося ад яго да раніцы, спаліце на агні. Ежце ж яго так: няхай будуць чэлесы вашыя перапаясаныя, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго са сьпехам: гэта – Пасха Гасподняя. А Я ў гэтую самую ноч прайду па зямлі Ягіпецкай і заб’ю ўсякага першынца ў зямлі Ягіпецкай, ад чалавека да быдла, і над усімі багамі Ягіпецкімі зраблю суд. Я Гасподзь. І будзе ў вас кроў знакамі на дамах, дзе вы знаходзіцеся, і пабачу кроў і міну вас, і ня будзе паміж вамі раны згубнай, калі буду паражаць зямлю Ягіпецкую. (Вых.12:3-13)

Удзел у ахвярапрынашэньні і абрадавай трапезе – як у момант выхаду, так і потым, калі народ будзе ўспамінаць гэтую падзею – пастаўляецца абавязковай умовай прыналежнасьці да народа Божага.

А хто чысты і не знаходзіцца ў дарозе і ня зьдзейсьцніць Пасхі, - вынішчыцца душа тая з народу свайго, бо не прынёс прынашэньня Госпаду ў свой час: панясе на сабе грэх чалавек той; (Лік. 9:13)

Толькі нейкія непераадольныя акалічнасьці могуць выбачыць чалавека, які не зьдзяйсьняе ўсталяваны абрад; той, хто грэбуе ім паводле сваёй волі, лічыцца адрынутым ад народа Божага.

Чалавек духоўны можа прыйсьці ў непаразуменьне – навошта ўся гэтая марока зь ягнятамі, мазаньнем вушакоў крывёй і іншымі незразумелымі абрадамі? Хіба Бог ня ведае, хто верыць у Яго? Хіба Яму не адкрытыя чалавечыя сэрцы? Хіба Ён ня бачыць душу кожнага чалавека як на далоні?

Безумоўна, бачыць, і Пісаньне шмат разоў гаворыць аб гэтым. Але Бог гаворыць, што знакам будзе менавіта ахвярная кроў на дамах вернікаў – і менавіта з гэтай адзнакі “ ня будзе раны згубнай” Ці абяцае тут Бог бясьпеку тым, хто “ў сэрцы верыць”, а вось абрад лічыць залішняй марокай? Не. Ён зразумела гаворыць: “І будзе ў вас кроў знакам на дамах, дзе вы знаходзіцеся, і пабачу кроў і міну вас, і ня будзе між вамі раны згубнай”.

Бог усталёўвае адзнаку, паводле якой Ён прызнае Сваіх – ахвярная кроў на дзьвярных вушаках. Вера, аб якой тут ідзе гаворка, мусіць зьявіцца ўва ўсталяваным Богам сімвалічным акце – прынясеньня ахвяры, памазаньні вушакоў крывёй, інакш Бог не прызнае яе верай.

У Новым Запавеце пастаянна праводзіцца паралель паміж пасхальным ягняткам і Госпадам Іісусам, які ёсьць Ягня Божае, Які бярэ [на Сябе] грэх сьвету.(Ян.1:29) Гэтае разуменьні Іісуса як Ягня скразіць у Ягоных словах аб хлебе жыцьця:

Іісус жа сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі не будзеце есьці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Яго, то жыцьця ня будзеце мець у сабе; хто есьць Маю Плоць і п’е Маю Кроў, той мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень; бо Плоць Мая сапраўды ёсьць ежа, і Кроў Мая сапраўды ёсьць пітво; Хто есьць Маю Плоць і п’е Маю Кроў, той ува Мне застаецца і Я ў ім. (Ян. 6:53-56)

Што тут маецца наўвеце, зразумела з сынаптычных Евангельляў, дзе Гасподзь усталёўвае Таінства Эўхарыстыі:

А калі яны елі: Іісус, узяўшы хлеб і благаславіўшы, пераламіў і, раздаючы вучням, сказаў: прыміце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чашу, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: піце зь яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў. (Мацьв.26:26-28)

Гасподзь гаворыць, што Ён збаўляе нас пра веру; той, хто верыць мае жыцьцё вечнае (Ян.6:47). І Ён усталёўвае нейкія дзеяньні, у якіх мы мусім выразіць нашую веру - Хрышчэньне і Эўхарыстыя. Калі мы ня хочам выразіць нашую веру такім чынам - значыць яе ў нас няма, і да нас адносяцца Ягоныя словы калі ня будзеце есьці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, то ня будзеце мець у сябе жыцьця.

Як я прачытаў у адной пратэстанцкай кнізе, “калі вера чалавека ня можа прывесьці яго ў царкву, ці можа такая вера прывесьці яго на нябёсы?” Насамрэч, патрабаваньне хрысьціцца і ўдзельнічаць у Эўхарыстыі цалкам выканальнае і не абцяжарвае – калі чалавек ня хоча зрабціь хаця б гэтага – значыць, ня хоча.

Вера, як яе апісвае Новы Запавет, праяўляецца ў Хрышчэньні, Эўхарыстыі і выкананьні запаветаў. Чаму б не абыйсьціся проста “верай у сэрцы” і выкананьнем этычных запаведзяў? З цэлага шэрагу прычынаў, адна зь якіх (толькі адна) у схільнасьці чалавека да самападману. Лёгка ўпэўніць сябе ў тым, што ты – у адрозьненьне ад іншых – выконваеш запаветы і любіш бліжніх. У большасьці людзей гэта атрымліваецца. Няцяжка любіць бліжняга “навогул”. Але калі размова заходзіць аб тым, каб праявіць сваю веру, чалавек высьвятляе, што “папы”, а таксама прыхаджане яму так непрыемныя, што ён ня хоча праводзіць кожную нядзелю ў іх кампаніі. Яны і таўстыя, і на мэрсах езьдзюць, і, паводле чутак, тытуням-гарэлкай гандлююць. Калі чалавек ня можа – дзеля запавету Хрыстовага аб Эўхарыстыі “гэта рабіце ў Мой успамін” пераадолець сваю непрыязнасьць да людзей, прычым як правіла, непрыязнасьць завочную, пабудаваную на газэтных матэрыялах, - значыць, і зь верай і зь любоўю да бліжняга справа зусім дрэнная. Гасподзь не патрабуе ад усіх памерці за Яго; Ён патрабуе хаця б дайсьці да Чашы; і калі гэтае нескладанае патрабаваньне застаецца нявыкананым, то што казаць пра большае?

Іншы бок Эўхарыстыі – зьвязанае зь ёй абяцаньне. На якой падставе я ведаю, што Гасподзь уваскрасіць мяне? Таму, што я быў – і зноў пайду – да Прычасьця. Той, хто есьць Маё Цела і п’е Маю Кроў мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Гэта – подпіс і пячатка; я належу Яму і харчуюся за Ягоным сталом.

Ці значыць гэта, што людзі няхрышчаныя і(ці) якія грэбуюць Эўхарыстыяй пазбаўленыя Божых абяцаньняў? Слова Божае гаворыць – і мы ня мусім гэтага хаваць – у агульным выпадку, так. Магчымыя выключэньні - і Царква ведае няхрышчаных сьвятых. Напрыклад, некаторыя язычнікі, уражаныя вызаньнем хрысьціянскіх пакутнікаў, усклікалі “і я – хрысьціянін”. Іх адразу ж забівалі, так што яны не пасьпявалі ні хрысьціцца, ні, тым больш, прыйсьці да Прычасьця. Бог можа дзеіць і па-за таінствамі, калі тут няма віны самога чалавекаю Але Бог ня дзейнічае там, дзе ад Ягонага дзеяньня адмаўляюцца. Ён усталяваў пэўныя абрады, у якіх мы можам выразіць нашую веру так, каб Ён яе прыняў. Калі мы не жадаем іх зьдзяйсьняць – значыць, не жадаем. Калі мы зьдзяйсьняем іх – значыцт абяцаньні, якія Ён даў, маюць дачыненьне і да нас. Калі не – то не. Калі мы ўступаем у пэўныя стасункі зь іншымі людзьмі, мы праяўляем гэта ў пэўных сімвалічных дзеяньнях. Мы падпісваем дамовы і расьпісваемся ў ЗАЦСе. Самі стасункі ня зводзяцца да гэтых абрадавых дзеяньняў; але калі мы ад гэтых дзеяньняў ухіляемся, значыць мы гэтых стасункаў ня хочам.

Сяргей Худзіеў

Рубрыка: