Рэлігійная заклапочанасьць акадэміка Рубінава.
Артыкул “Наука и общество” – гэта сур’ёзны выклік усёй хрысьціянскай супольнасьці ў Беларусі, якая складае (паводле афіцыйных дадзеных) каля 85% беларускага грамадзтва. Нельга застацца абыякавым да такога тыпу інсынуацыяў у адрас веруючых і зьвязаных з гэтым прапановаў элімінаваць іх з грамадзкага і культурнага жыцьця. На чым фундуюцца гэтыя інсынуацыі і прапановы? Паспрабуйма гэта выясьніць.