Сакавік 2012

  1. МАНІТОРЫНГ БЛОГАЎ: Дзёньнік пісьменьніка: забараніць «Ісуса Хрыста»

    У адным беларускім горадзе «праваслаўныя просяць адмяніць опэру «Ісус Хрыстос-супэрзорка».

    Прачытаў навіну і засмуціўся: нядаўна ксёндз мне гэты твор пакінуў у кампе, каб я паглядзеў, трэба будзе. Але нейк уеліся з савецкіх часоў іранічныя куплеты, пераробка опэры гэтай, дзе рэфрэнам: «Наш Ільліч, наш Ільліч, наш дарагі Леанід Ільліч!» Наш савецкі «бог».

  2. МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Замест «Ісуса Хрыста» — «Арфей і Эўрыдыка»

    У Гомелі адмененыя гастролі Санкт-Пецярбургскага тэатру «Рок-опэра», што мелі адбыцца 4 сакавіка.

    Прычынай стаў пратэст праваслаўных вернікаў супраць спэктаклю «Ісус Хрыстос — супэрзорка». Зь пяці заплянаваных гарадоў Беларусі «Ісуса Хрыста» пабачылі толькі ў Берасьці.

    У аддзеле ідэалёгіі Гомельскага аблвыканкаму сьцьвярджаюць, што пецярбургскі тэатар добраахвотна адмовіўся ад гастроляў.

  3. МАНІТОРЫНГ СМІ: ЗАЎТРА ТВАЁЙ КРАІНЫ: Ці можа абразіць верніка «Ісус Хрыстос – суперзорка»?

    Забараніць нельга паказваць. Беларусы не могуць вызначыцца, дзе паставіць знак прыпынку, каб вынесці вердыкт рок-оперы «Ісус Хрыстос – суперзорка» (Jesus Christ Superstar) Санкт-пецярбургскага тэатру «Рок-опера». У Магілёве і Гомелі па настойлівай просьбе праваслаўных оперу забаранілі. Берасцейскія ж вернікі, наадварот, выступілі ў абарону пастаноўкі. Прэм’ера адбудзецца ў Берасці 29 лютага ўвечары. Ці варта забараняць скандальную оперу, «Заўтра тваёй краіны» распытвае прадстаўнікоў розных канфесій.

  4. Беларусь: візавы "бан-ліст" для ксяндзоў

    Беларускае заканадаўства, якое прадугледжвае жорсткае рэгуляванне дзейнасці замежных святароў у нашай краіне, значна ўскладняе дзейнасць адной з найбуйнешых царкоўных арганізацыяў у Беларусі - Рыма-Каталіцкага Касцёлу, з 428 святароў якога 151 з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі (у першую чаргу, грамадзянамі Польшчы).

  5. Александр Шморель: святой "Белой Розы"

    Александр Шморелль - герой антинацистского Сопротивления в Германии, один из основателей организации "Белая роза", казненный вместе со своими друзьями в 1943 г., и прославленный в лике святых той церковной организацией, которая во времена Второй мировой войны не могла похвастаться антифашизмом - Русской Православной Церковью Заграницей.

  6. У Беларусі ўпершыню нядзеля з-за святочных пераносаў абвешчана працоўным днём

    У Беларусі ў сувязі святкаваннем Міжнароднага жаночага дня працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. Адпаведны Указ № 119 прэзідэнт Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.Такі перанос працоўнага дня на нядзелю, а не на адну з наступных субот, як гэта было ў папярэднія гады, ажыццяўляецца ўпершыню ў пост-савецкай Беларусі. Гэтае рашэнне выклікала крытычную рэакцыю з боку прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій.

Старонкі