МАНІТОРЫНГ СМІ: ВАТЫКАНСКАЕ РАДЫЁ: Андрэй Данілаў: "Базавая ўмова для паўстання хрысціянскіх партый у Беларусі – не выканана"
У Беларусі за апошні час склалася вельмі няпростая грамадская сітуацыя ў сувязі з тымі ініцыятывамі, якія былі праведзены розным чынам, у прыватнасці праз парламент. Гэта датычыць апошніх прынятых законапраектаў. Напрыклад аб рэпрадуктыўным здароўі, які па-сутнасці легалізаваў у Беларусі сурагатнае мацярынства. Нават у Заходняй Еўропе, якую мы атаясамліваем з татальным або радыкальным секулярызмам, гэта немагчыма.