Больш за сто багасловаў возьмуць удзел у экуменічнай сустрэчы, якая абяцае стаць “паваротнай”

Маючая адбыцца сустрэча 120 багасловаў з амаль усіх хрысціянскіх традыцыяў будзе прысвечаная пошуку адказаў на пытанне - што лічаць цэрквы сваёй місіяй ц свеце і як яны прыходзяць да высноваў у багаслоўскіх, экуменічных і этычных пытанняў.

Пленарная Камісія “Вера і лад” Сусветнай Рады Цэркваў адбудзецца ў Праваслаўнай Акадэміі ў Калібары, на в. Крыт (Грэцыя) 7-14 кастрычніка 2009 г.

Падзея абяцае стаць “паваротным момантам у экуменічным дыялогу,” - адзначыў дырэктар камісіі “Вера і лад” д-р Джон Жыбо ў інтэрвію, якое можна праслухаць па-ангельску тут: oikoumene.org/crete2009.

Пленарная Камісія, якае складаецца са 120 членаў, з'яўляецца найбольш прадстаўнічым форумам багаслоўскага дыялогу ў свеце. На гэтым пасяджэнні будуць разгледжаныя тры асноўныя тэмы:

* Што значыць быць царквой

Адным с вынікаў працы камісіі цягам апошніх гадоў стала даследаванне “Прырода і Місія Царква”, якое мае патэнцыял стаць паваротным момантам у экуменічным руху. Пасля таго, як на гэтае даследаванне былі атрыманыя каментары цэкрваў, надыйшоў час прымаць рашэнні па далейшай працы.

*Крыніцы аўтарытэту

Даследуючы тое, якім чынам цэрквы звяртаюцца да крыніцаў аўтарытэту, камісія мае прапанаваць новы падыход да старой дыскусіі наконт “Пісанне ці Паданне”, змяшчаючы акцэнты з тэарэтычных дыскусіяў на досвед.

*Маральнае меркаванне

Вывучаючы канкрэтныя выпадкі – некаторыя з якіх з'яўляюцца неадназначнымі, напрыклад, празелетызм, гомасэксуальнасць і даследаванні стволавых клетак – камісія мае зрабіць крытычны агляд метадалогіі, карыстаючыся якой цэрквы сфармулявалі свае пазіцыі па пытаннях маралі з мэтай распачынання працэсу развіцця прызнаных усёй экуменічнай супольнасцю крокаў для маральнага меркавання цэркваў.

“Вера і лад” - гэта гістарычнае аддзяленне Сусветнай Рады Цэркваў, якое займаецца багаслоўскімі аспектамі руху цэркваў да бачнай еднасці. Членства ў Камісіі шырэйшае за членства ў самой СРЦ: у якасці поўнага члена ў камісію ўваходзіць Рыма-Каталіцкая Царква, а таксама яе членамі з'яўляюцца Пяцідзесятніцкія і Евангелісцкія цэрквы. Пленарная камісія сустракаецца аднойчы паміж асамблеямі СРЦ, якія, у сваю чаргу, адбываюцца кожныя сем ці восем год.

Гаворачы пра тое, якіх мэтаў спадзяецца дасягнуць Камісія, д-р Жыбо выказаў два спадзевы: “Па-першае, гэта мажлівасць дапамогі цэрквам выпрацаваць супольнае бачанне этычных праблемаў – мы верым, што гэта мажліва. А калі не, тады гэта мажлівасць хрысціянаў сказаць адно адному: “Я не пагаджаюся з тваёй высновай, але я паважаю тое, як ты да яе прыйшоў”.

Пераклад паводле афіцыйнага сайту Сусветнай Рады Цэркваў

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: