40-е Пленарнае Пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылося ў Менску

Як паведамляе Сайт Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, 25 чэрвеня 2009 г. у памяшканні Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (вул. Кальцова, 153, Мінск) адбылося Пленарнае пасяджэнне ККББ, у якім узялі ўдзел усе члены Канферэнцыі, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі кс. прэлат Крыспін Вітальд Дубель, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі кс. архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС.

На пасяджэнні адбыліся выбары кіраўнічых асобаў ККББ, на якіх было выбранае на новы тэрмін - наступныя тры гады-  Кіраўніцтва ККББ у папярэднім складзе: Старшынём ККББ на новы тэрмін абраны Яго Эксцэленцыя Аляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі, Віцэ-старшынём — Яго Эксцэленцыя Уладзіслаў Блін, біскуп Віцебскі, Генеральным сакратаром — Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Канферэнцыя разгледзела шэраг пытанняў. Па-першае, было адзначана, што пераклад літургічных тэкстаў мусіць адпавядаць нарматывам, пазначаных у інструкцыі Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў Liturgiam authenthicam, у прыватнасці: "пераклад літургічных тэкстаў рымскай Літургіі павінен рабіцца з лацінскай мовы і быць не столькі мастацкім творам, колькі дакладнай перадачай на нацыянальных мовах арыгінальных тэкстаў". Пераклады літургічных тэкстаў на беларускую мову прызнаныя адпаведнымі гэтым патрабаванням.

Другое важнае пытанне, якое было разгледжанае - гэта падрыхтоўка біскупаў біскупаў да візіту Ad limina Apostolorum, які прызначаны на снежань бягучага года. Ad limina Apostolorum - "да парогаў Апосталаў" - гэта пілігрымка да магілы св. ап. Пятра і Паўла ў Рыме, якую абавязаны здзяйсняць кожны епіскап, які ўзначальвае епархію, раз на пяць гадоў, каб прадстаць перад Папам і дакласці яму інфармацыю аб стане сваёй епархіі.

Трэцяе пытанне тычылася мерапрыемстваў у межах Году святарства, Канферэныя ўхваліла ініцыятыву правядзення сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў з усёй Беларусі ў дзень апекуна святароў святога Яна Марыі Віянэя 4 жніўня ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску.

Паволе вынікаў Пленарнага Пасяджэння, было распаўсюджанае Паведамленне з 40-га Пленарнага пасяджэння ККББ.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: