Новая праваслаўная семінарыя з\'явіцца ў Віцебску

Паводле рашэння Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал №59), Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворанае ў Віцебскую духоўную семінарыю. Узначаліць семінарыю мае архіепіскап Дзмітрый Віцебскі і Аршанскі.

Апроч дадзенай семінарыі на Ўсходзе, у Беларусі з 1989 г. дзейнічае адноўленая Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах, Гродзенская вобласць, дзе праходзіць падрыхтоўка будучых клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Рубрыка: