Рыхтуецца кананізацыя Лявонція (Карповіча), Віленскага архімандрыта
Як паведамляецца ў журнале №115 пасяджэння Святога Сіноду БПЦ ад 15.12.2009 г., на пасяджэнні Сіноду было разгледжанае пытанне аб узнаўленні царкоўнага шанавання прападобнага Лявонція (Карповіча), Віленскага архімадрыта. Лявонцій (Лонгін Карповіч) быў тыпографам і карэктарам выданняў Мялеція Сматрыцкага, выступаў супраць гвалтоўнага распаўсюду уніі, за што быў увязнены і два гады правёў у кайданах.