Кс. Аляксандр Амяльчэня вызвалены ад абавязкаў прэсавага сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў
Кс. Аляксандр Амяльчэня вызвалены ад абавязкаў адказнага за сродкі масавай інфармацыі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі і дырэктара афіцыйнага каталіцкага партала Catholic.by. Новым месцам працы кс. Аляксандра Амяльчэні будзе беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана. Прэсавым сакратаром Канферэнцыі біскупаў і дырэктарам партала Catholic.by прызначаны францішканін а. Аляксандр Улас.