Інтэрв’ю з новым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: пра працу, супрацоўніцтва і змены
«Зараз на трох кіруючых пасадах якраз прадстаўнікі ўсходу, цэнтру і захаду. Гэта вельмі добра. Мы павінны адзін аднаму дапамагаць і вопыт адной дыяцэзіі пераносіць у другую», — адзначыў новы Старшыня ККББ, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у інтэрв’ю для catholic.by.

3 чэрвеня адбыліся пасяджэнне Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы і пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ККББ). Абодва форумы, як праваслаўны, так і каталіцкі, мелі незвычайныя, у параўнанні з аналагічнымі пасяджэннямі папярэдніх гадоў, рысы і вынікі.
31 мая па традыцыі вуліцамі Мінска прайшла працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, якую ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл святкуе 4 чэрвеня.