ДЗЕЙНАСЦЬ МІТРАПАЛІТА РЫГОРА ЦАМБЛАКА ПА ДАСЯГНЕННЮ МІЖКАНФЕСІЙНАГА ПАРАЗУМЕННЯ Ў ВКЛ
Суіснаванне розных канфесійных груп на тэрыторыі Беларусі стварыла глебу для развіцця рэлігійнай і нацыянальнай цярпімасці, якая захавалася ў беларускага народа да сённяшняга дня. Тым не менш, талерантная і дэмакратычная дзяржава з вялікімі цяжкасцямі магла б нармальна існаваць па суседству з моцнымі і маналітнымі дзяржавамі, у якіх уся ўлада сканцэнтравана ў руках адной сацыяльнай ці канфесійнай групы.