Патрыярх павіншаваў У. Пуціна, параўноўваючы яго са святым князем Уладзімірам

Патрыярх Кірыл павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. Пуціна з днем нараджэння, ужываючы недвухсэнсоўным паралеліх і параўнанні з князем Уладзімірам, Хрысціцелем Русі, 1000-годдзе смерці якога шырока адзначаецца ў гэтым годзе Рускай Праваслаўнай Царквой.

Для гэтага патрыярх абыграў факт супадзення іменаў, што быццам бы дазваляе лічыць гэтага праваслаўнага святога "нябесным заступнікам" расейскага кіраўніка.

Прадстаяцель РПЦ шматзначна адзначыў, што "насіць імя святога князя Уладзіміра — гэта, безумоўна, вялікі гонар і адказнасць". І далей працягнуў: "Прыемна сведчыць, што грамадзяне Расеі бачаць у Вас таленавітага і мэтанакіраванага кіраўніка, які імкнецца падтрымліваць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі і адначасова клапаціцца аб усебаковым развіцці краіны".

Паставіўшы сучаснага кіраўніка Расеі ў шэраг годных прадаўжальнікаў вялікага князя ў дзяржаўных справах, патрыярх недвухсэнсоўна падводзіць і да паралелі ў справах духоўных:

"Бачу вельмі важнай і своечасовай Вашу ініцыятыву стварэння паблізу Херсонеса, гістарычна звязанага з Хрышчэньнем Русі — гісторыка-культурнага цэнтра хрысціянства. Упэўнены: гэта пачынанне стане годным укладам ва ўмацаванне духоўных асноў жыцця расійскага грамадства".

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: