Віншаванні на Раство і Пасху

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2013

Віншую сваіх адзінаверцаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае збаўчае свята. Віншую праваслаўных. Сёлета розніца календароў вельмі вялікая (Пасха ў праваслаўных 5 мая), але вера ва Уваскрасенне Хрыста застаецца адной і адказнасць за яе — супольнай. Віншую людзей добрай волі. Хрыстус збавіў усіх, і ўсе пакліканы прымаць удзел у Яго перамозе.

Катэхізічнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея на Вялікі пост 2013

Святыя айцы, які ўсё належна ўпарадкавалі, устанавілі перад вялікім святам уваскрасення Гасподняга на працягу сарака дзён час выпрабавання і духоўнага ачышчэння. Выпрабаванне гэтае палягае ва ўстрыманні ад ежы, у посце, але найбольш - ва ўхіленні ад зла.

Послание Патриаршего Экзарха на начало Великого поста

Милостью Божией, мы вновь вступаем на спасительный путь Великого поста, призванного уготовить нас к радостной встрече Воскресшего Христа, Сына Божия, Искупительной жертвой Своей спасшего нас … не по делам нашим, но по Своему изволению и благодати, … разрушившего смерть и явившего жизнь и нетление (1 Тим. 1: 9–10).

Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі

і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

Царква Хрыстова цяпер радуецца!

Народ Божы святкуе!

Неба і зямля асвятляюцца святлом Хрыстовага Уваскрасення!

Зусім нядаўна мы малітоўна перажывалі дні смутку. Той, Каго з радасцю сустракаў увесь Іерусалім — “Надзея усіх канцоў зямлі” (Пс. 64: 6), Сын Чалавечы, — быў зганьбаваны і распяты.

Пасхальнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея

Уваскрасенне Хрыстова, праз якое смерць была знішчана, абвяшчайма ж сярод тых, хто пра яго не ведае, каб і яны маглі саўдзельнічаць ва Ўваскрасенні Ягоным, верыць у Яго і следаваць за Ім. Нашае ж уваскрасенне магчымае толькі тады, калі ім мы служым дзеля ўваскрасення ўсіх нашых братоў і сясцёр. Толькі тады пераможная вестка “Хрыстос увасрос!” будзе дзейнічаць на збаўленне ўсяго чалавецтва. Дай Божа!

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, усе людзі добрай волі! Гэтыя словы Евангелля паводле Марка Касцёл прапануе нашай увазе сёння, ва ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. Евангеліст Лука падае іх наступным чынам: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6).

Велікоднае пасланне

Хрыстос васкрос!… усюды радасьць,

Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей;

Вялікі Мучанік, здаецца,

Абняў усіх ласкаю сваей.

 

Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

 Узлюбленыя архіпастыры, пастыры,

манахі і ўсе верныя дзеці

Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Слава і хвала на зямлі народжанаму,

Які абожыў істоту земнародных, —

Хрысту Богу нашаму.

Утраня Ражджаства Хрыстовага,

па 1-й сціхалогіі сядален

Пасланне Архіепіскапа Канстанцінопаля-Новага Рыму і Ўсясветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ на Раство Хрыстова

ЛАСКАЙ БОЖАЙ

АРХІЕПІСКАП КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКІ - НОВАГА РЫМУ

І ЎСЯСВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ

УСЁЙ СУПОЛЬНАСЦІ ЦАРКВЫ

ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА, НАРОДЖАНАГА Ў ВІФЛЕЕМЕ

Хрыстос ізноў нараджаецца, і Ангелы зноў спяваюць:

“Слава на вышынях Богу, і на зямлі мір, у людзях - добрая воля!”

(Лк. 2:14-15).

Любыя браты і сёстры, дзеці ў Госпадзе,

Пасхальнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея

""Любыя дзеці ў Госпадзе! Вось ізноў у радасці і міры мы звяртаем да вас усцешнае і поўнае спадзеву вітанне “Хрыстос уваскрэс!” Здавалася б, акалічнасці і падзеі сучаснай эпохі, не апраўдваюць уцехі нашага вітання. Тыя прыродныя катастрофы, што ўжо здарыліся праз землятрусы і акіянскія цунамі, а таксама наступная пагроза магчымага атамнага выбуху, як і чалавечыя ахвяры ва ўзброеных канфліктах і тэрарыстычных актах - усё гэта сведчыць, што наш свет цяжка знявечаны, ён пакутуе пад уціскам прыродных і духоўных сілаў зла.

Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага ФІЛАРЭТА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Жыццёвая пазіцыя хрысціяніна — гэта пасхальная, дзейная любоў. Хрысціянінам называецца не той, хто пасіўна чакае ад суседа спачування. Мы самі павінны быць прыкладам стойкасці і мужнасці для бліжняга. Няхай сёння кожны струджаны і абцяжараны, гледзячы на хрысціяніна, адчуваючы лікаванне яго сэрца, пажадае далучыцца да нашай радасці.

Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

З глыбіні біблейскіх часоў гучыць заклік Бога да человека — ісці шляхамі ісціны і здзяйсняць падарожжа свайго жыцця шляхамі розуму. Магчыма, хтосьці ўспрыме гэтыя словы толькі як літаратурны вобраз, пышную фразу, якая амаль не мае адносін да паўсядзённага жыцця і штодзённых праблем. Але гэта не так! Бо сёння мы святкуем падзею, якая для кожнага чалавека раскрыла дакладны і ясны сэнс гэтага Божага закліку.

Пасланне Архіепіскапа Канстанцінопаля-Новага Рыму і Ўсясветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ на Раство Хрыстова

 

ЛАСКАЙ БОЖАЙ

АРХІЕПІСКАП КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКІ - НОВАГА РЫМУ

І ЎСЯСВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ

 

УСЁЙ СУПОЛЬНАСЦІ ЦАРКВЫ

ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА, НАРОДЖАНАГА Ў ВІФЛЕЕМЕ

 

Любыя браты і блаславёныя дзеці ў Госпадзе,

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэты святочны велікодны вокліч гучыць сёння ва ўсім свеце. Сёлетні Вялікдзень набірае асаблівае значэнне, бо ўсе хрысціяне ў адзін дзень адзначаюць свята, якое з’яўляецца падмуркам нашай веры і надзеяй на вечнае жыццё. Гэта знак з неба, калі нават нябесныя целы кажуць нам, каб былі адно, як хоча гэтага Хрыстус, каб адзіным сэрцам і адзіным духам (пар. Дз 4, 32) абвяшчаць радасную таямніцу нашага збаўлення і дар новага, пазначанага свабодай, жыцця ў Хрысце.

Пасхальнае пасланне Архіепіскапа Канстанцінопаля-Новага Рыму і Ўсясветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ

Вось і зноў, як радасны і ясны золак, узыходзіць святы дзень Пасхі, праменячы свята, суцеху, радасць і жыватворчую надзею ўсім веруючым, нягледзячы на тую цяжкую атамасферу, што апанавала ўвесь свет з прычыны шматстайнага крызісу з усімі ягонымі знаёмымі балючымі наступствамі для паўсядзённага жыцця чалавецтва. Уваскрэс з магілы Хрыстос, Богачалавек, і разам з Ім уваскрэс чалавек!

Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла

Дарагія сабраты архіпастыры, пачэсныя айцы-прасвітары, багалюбныя дыяканы, пабожныя інакі і інакіні, браты і сёстры! У светлае і спасіцельнае свята Уваскрасення Гасподняга сардэчна рады прывітаць Вас натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнага дабравесця: ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Послания Патриарха и Синода Вселенского Патриархата на Торжество Православия

В честь Воскресенья Торжества Православия Вселенский Патриархат опубликовал послание, обращенное ко всем чадам Православной Церкви. Документ посвящен вопросам ортодоксии, ересей и экуменического диалога.

Старонкі