Снежань 2010

  1. 5. Паслужны сьпіс. 1.Кодзень. 2.Благадатнае. З.Валомін. 4.Сынадальны архіў. 5.Яблонка Выжна. 6.Кулаковічы. 8.Туркавічы. 9.Кельцы. 10.Варшава.

    У царкоўна-адміністрацыйнай практыцы ў Расейскай імпэрыі прынята было весьці паслужны сьпіс пра кожнага сьвятара. Гэтай справай займаліся духоўныя кансысторыі, якія існавалі ў кожнай епархіі і зьяўляліся дапаможнымі органамі епархіяльнага архірэя. У паслужныя сьпісы запісваліся даты нараджэньня і хрышчэньня. высьвячэньня ў дыяканскі і герэйскі саны, атрыманьне ўзнагародаў і пакараньняў, а таксама прызначэньняў і перамяшчэньняў па службе. Гэтая канцылярская практыка мела вялікае значэньне ў царкоўна-адміністрацыйным жыцьці.
  2. 6. Архімандрыт. Арышт мітрапаліта.

    Пры атрыманьні ўзнагародаў у мяне здараліся непаразуменьні. Я іх не жадаў і лічыў, што сьвятар павінен выконваць свае пастырскія абавязкі па сумленьні і без узнагародаў. Духоўна абслугоўваючы сваю паству, а таксама стоячы ў царкве перад сьв. прастолам, яны служаць Богу і ад Бога атрымоўваюць узнагароду. Калі імпэратар Мікалай I устанавіў узнагароду для духавенства, мітрапаліт Маскоўскі Філарэт заплакаў і сказаў: "Няшчасьце для Царквы!" У старажытнасьці духавенства служыла без узнагародаў.

  3. 7. Праваслаўная Цэрква ў Польшчы

    Туркавічы былі апошнім пунктам маёй пастырскай службы ня толькі на Холмшчыне, але і ў Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Польшчы. Прызначалі мяне на служэньне ў розныя месцы і на розныя пасады, але больш за ўсё я палюбіў Туркавічы, бо там пакутаваў У Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Польшчы я нарадзіўся духоўна, стаўся яе сьвятаром, служыў ёй сумленна і атрымліваў узнагароды. Яна была маёй духоўнай маці, якая выхавала мяне ў "мужа совершенна". Таму прысьвячаю ёй некалькі радкоў майго пісаньня.
  4. 8. Епіскап Віцебскі (1942-1946). Узначаленьне Наваградзкай епархіі.

    3 Туркавічаў мне трэба было ехаць праз Варшаву ў горад Мінск. сталіцу Беларусі, дзе ствараўся царкоўны цэнтар32 і знаходзіліся мітрапаліт Мінскі і ўсёй Беларусі Панцеляймон (Ражноўскі), які перасяліўся з Жыровіцкага манастыра, і яго вікарый — епіскап Слуцкі Філафей, мой брат па манаскім пострыгу, нядаўна высьвечаны ў епіскапа Слуцкага, прыбьшы з Варшавы, дзе ён жыў стала. Па сутнасьці, ён і чакаў мяне ў Мінску. Туды я і павінен быў ехаць.

  5. 16. Архіепіскап Аўстралійскі

    У далёкай Аўстраліі, дзе сьвятарстваваў архіепіскап Сава, узьніклі вялікія хваляваньні вакол катэдральнага сабора і сярод яго прыхаджанаў. Састарэлы архіепіскап і яго вікарый епіскап Канстанцін справіцца не маглі. У такіх абставінах успомнілі пра мяне.

  6. 17. На спачынку (1970-1971)

    Вяртаючыся з ЗША ў Аўстралію, я затрымаўся са сваімі спадарожнікамі ў Ганалулу на тры дні з мэтай агледзець славутасьці гэтага вядомага вострава і горада. Пры дапамозе турыстычнага аўтобуса гэта было нескладана. Паведамілі ў Сіднэй сабаранам пра нашае вяртаньне.

Старонкі