Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, усе людзі добрай волі! Гэтыя словы Евангелля паводле Марка Касцёл прапануе нашай увазе сёння, ва ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. Евангеліст Лука падае іх наступным чынам: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6).